Свет

Тысячы башкіраў сабраліся каля суда падтрымаць свайго нацыянальнага актывіста

У Башкартастане некалькі тысяч чалавек сабраліся на вынясенне прысуду мясцоваму актывісту Фаілю Алсынову. У выніку прысуд перанеслі на 17 студзеня.

Па даных мясцовага тэлеграм-канала «Куштау Байрам», каля суда сабралася каля 5 тысяч чалавек: «каля 2,5-3 тысяч — на вуліцы, практычна столькі ж сядзяць па машынах».

У 2023 годзе экс-лідар забароненай у РФ башкірскай арганізацыі «Башкарт» Фаіль Алсынаў выступаў на мітынгах супраць золатаздабычы ў рэгіёне. Як лічыць следства, у красавіку на адной з акцый ён прамаўляў на башкірскай мове і выказаўся супраць мігрантаў, якія працавалі на капальнях (актывісты настойваюць, што пераклад прамовы, які быў прадстаўлены ў судзе, наўмысна сказілі).

Эксперты знайшлі ў выказваннях прыкметы распальвання варожасці і абвінавацілі яго ў экстрэмізме. У пятніцу для яго запыталі 4 гады калоніі-пасялення.

Сёння ранкам да суда прыехалі каля 5 тысяч чалавек.

Людзі скандавалі: «Без кара халык, без кара халык!», што перакладаецца як «мы чорны люд», «мы чорны народ».

Менавіта гэта выказванне лягло ў аснову абвінавачвання ў экстрэмізме і распальванні нянавісці.

У сваёй прамове актывіст, у прыватнасці, сказаў, што «армяне з'едуць на сваю радзіму, «кара халык» — да сябе, рускія — у сваю Разань, татары — у свой Татарстан». «Мы не зможам перасяліцца, у нас няма іншага дома, наш дом тут!»— казаў актывіст.

Выраз «кара халык» у літаральным перакладзе азначае «чорны народ», гэта ўмоўная назва феадальна-залежнага насельніцтва Залатой Арды і іншых татарскіх дзяржаў у XIII— XVI стагоддзях, у сучасных цюркскіх мовах гэты выраз выкарыстоўваецца для абазначэння простага народа, пісалі «Idel.Рэалія».

Спецыяліст Уфімскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій Айнур Хужахметаў, які падрыхтаваў лінгвістычную экспертызу, паказаў, што «значэнне словазлучэння адпавядае значэнню слоў «хачы», «чуркі», «чарнамазыя».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць