Грамадства2929

Хто той суддзя, які адправіў у калонію Вадзіма Храсько — палітвязня з цяжкай хваробай, якая стала смяротнай

Сяргей Хрыпач працуе ў Мінскім гарадскім судзе не менш за пятнаццаць гадоў. За гэты час ён паспеў двойчы патрапіць пад санкцыі і асудзіць беларусаў на некалькі соцень гадоў. Але па сацсетках не скажаш, што Хрыпач суддзя: там ён лайкае аголеных жанчын і публікуе расплывістыя «мудрыя» цытаты.

Сяргей Хрыпач. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Больш за 15 гадоў у рэпрэсіях

Сяргею Хрыпачу 57 гадоў. Ён мінчук, скончыў 98-ю школу ў Серабранцы. Пасля пайшоў на юрфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Невядома, калі ён стаў суддзёй, але ў Мінскім гарадскім судзе ён дакладна працуе з «нулявых».

Першыя паведамленні пра тое, што Хрыпач замяшаны ў рэпрэсіях, датуюцца 2008-м годам. Ён адхіліў скаргу па «справе 14-ці» — палітычна матываванай справы супраць актывістаў, якія 10 студзеня 2008-га паўдзельнічалі ў страйку прадпрымальнікаў.

Пасля гэтага ён адзін з першых патрапіў у санкцыйныя спісы ЕС за тое, што адхіліў апеляцыйныя скаргі асуджаных за ўдзел у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010-га года — Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча і шэрагу іншых вязняў.

Удзельнікі «Плошчы-2010» падчас суда. Фота: Белапан

Пасля гэтага ад рэпрэсій яму дазволілі «адпачыць». Але ён вёў шэраг гучных спраў апошніх дзесяці гадоў, напрыклад, справу трагедыі на вуліцы Гая ў 2015-м, калі мужчына спрабаваў забіць сваю жонку і дзяцей, а пасля ўрэзаўся на вялікай хуткасці ў іншы аўтамабіль, дзе загінулі двое. А таксама «справу 17-ці» ў 2016-м, калі групу людзей вінавацілі ў арганізацыі наркашопа, а сярод абвінавачаных былі мусавец і кадэбэшнік.

Заплюшчвае вочы на катаванні, прысуджае вялізарныя тэрміны

Сяргей Хрыпач. Фота з ягонай старонкі Укантакце

«Зорны час» Хрыпача, як і іншых палітычных суддзяў, прыйшоў пасля 2020-га. Ён судзіў Аляксандра Троцкага, якога вінавацілі ў наездзе на супрацоўніка ДАІ. А справа была такая: 12 жніўня машыну Троцкага акружылі ўзброеныя даішнікі і адзін з іх без дай прычыны дастаў зброю ды пачаў тыцкаць ёй у Аляксандра. У адказ на гэта ён паспрабаваў з'ехаць, але яму пад колы кінуўся даішнік. Пашкоджанняў той не атрымаў, але Троцкага вінавацілі ў «спробе забойства міліцыянта».

Самога Аляксандра вельмі моцна катавалі пасля затрымання:

«Мяне збівалі з ужываннем дубінак, пісталета і з ужываннем газавага балончыка, распыліўшы мне яго ў твар. Практычна з самага пачатку збіванняў самастойна перасоўвацца я ўжо не мог».

Збіты Аляксандр Троцкі ў лякарні. Фота: TUT.BY

Аляксандру Троцкаму прысудзілі дзесяць гадоў пазбаўлення волі. На той момант гэта быў самы жорсткі прысуд удзельніку пратэстаў.

Такія ж гісторыі паўтарыліся з Ягорам Дуднікавым і Дзмітрыем Падрэзам. Іх абодвух моцна збілі пры затрыманні, але Хрыпач не звярнуў на гэта ўвагі. Яны атрымалі 11 і 7 гадоў калоніі адпаведна.

Сярод гучных спраў, якія вёў Хрыпач — справа «Рэвалюцыйнага дзеяння», па якой праходзілі Марфа Рабкова і Аляксандр Францкевіч, і «справа падпалу дома Гайдукевіча», па якой праходзіла Сям'я Вайцяховічаў і Вадзім Пракоп'еў. Па гэтых справах ён прысудзіў фігурантам больш за 300 гадоў турмы на ўсіх.

«Змова сілавікоў»: хто тыя афіцэры, якіх судзяць разам з Пракоп'евым

Агулам жа беларусам Хрыпач толькі па вядомых справах прысудзіў пад пяцьсот гадоў турмы. За гэта ён уключаны ў санкцыйныя спісы ЕС і Вялікабрытаніі.

Ёсць у Сяргея і маленькая слабасць. У Аднакласніках ён пастаянна ставіць «класы» фотам аголеных жанчын.

«Класы» са старонкі ў Аднакласніках суддзі Сяргея Хрыпача

А Укантакце сярод самых папулярных падпісак Сяргея — групы з эротыкай і порна.

Скрыншот са старонкі Укантакце Сяргея Хрыпача. Спіс групаў такога кшталту далёка не поўны

На сваёй «сцяне» Укантакце Хрыпач публікуе ў асноўным «шматзначныя» цытаты, якія былі папулярныя сярод дзяўчат-падлеткаў у «нулявых».

Скрыншот са старонкі Сяргея Хрыпача Укантакце

Вадзім Храсько — чацвёрты палітвязень, які памёр за кратамі. Перад ім загінулі актывіст Вітольд Ашурак, блогер Мікалай Клімовіч і мастак Алесь Пушкін.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары29

  • Прадольны
    13.01.2024
    Далёка не чацвёрты! Варта ўзгадаць хаця б таго ж Дзяніса Кузняцова, які "ўпаў з нараў" на Акрэсціна.
  • No
    13.01.2024
    Вельмі спадзяюся што пры новай дэмакратычнай уладзе гэты бессаромны "суддзя" атрымае сур'ёзны турэмны тэрмін


  • 12
    13.01.2024
    Не женат?

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць