Усяго патроху

Як акуратна скласці навагоднюю гірлянду, каб перад наступным Новым годам было лёгка разблытаць

Упрыгожаныя агнямі гірлянды цешаць вока ўсе навагоднія святы. Але неўзабаве іх давядзецца прыбраць. Калі шкляныя цацкі звычайна беражліва пакуюцца ў скрынкі, то гірлянда абы-як складваецца. І праз 11 месяцаў даводзіцца траціць шмат часу, каб яе разблытаць, піша dekor.delfi.ee.

Фота: standartno.by

Каб такая сітуацыя больш ніколі не паўтарылася, варта як след сабраць гірлянды пасля зняцця з ялінкі. Блогер Мікалай Льюіс падзяліўся простым і ў той жа час эфектыўным спосабам захоўвання гірляндаў, каб яны не заблыталіся.

Як захоўваць ёлачныя гірлянды

  • Перш чым прыступіць да зборкі навагодніх упрыгожванняў, адключыце іх ад электрасілкавання, дастаньце вілку з разеткі.
  • Вазьміце пустую кардонную ўпакоўку з-пад чыпсаў і зрабіце два надрэзы ў верхняй частцы.
  • Замацуеце гірлянду ў надрэзах.
  • Намотвайце агеньчыкі на ўпакоўку.
  • Астатнюю вілку схавайце ўнутр упакоўкі.

Замест упакоўкі з-пад чыпсаў можна выкарыстоўваць ўтулку ад папяровых ручнікоў, фальгі або пергаментнай паперы.

Яшчэ адзін зручны спосаб захоўваць гірлянду — наматаць яе на вешалку. Пачынаючы з аднаго канца ніткі абматайце агеньчыкі вакол вешалкі з абодвух бакоў. Схавайце канец гірлянды паміж абгорнутымі шнурамі.

Акрамя таго, можна згарнуць гірлянду гармонікам, а доўгім шнуром з вілкай абматаць і замацаваць агеньчыкі.

Выкарыстоўваючы гэтыя няхітрыя метады, можна прадухіліць заблытванне гірлянды і абараніць яе ад пашкоджанняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць