Грамадства22

Начальніка раённай энергагазінспекцыі ў Іўі адправілі на суткі за палітыку

Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон.

Начальніка Іўеўскай раённай энергагазінспекцыі Астравецкага міжраённага аддзялення філіяла дзяржэнергагазнагляду па Гродзенскай вобласці судзілі за «экстрэмісцкую» падпіску «Укантакце».

Вынікам сталі сем сутак адміністрацыйнага арышту. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон, піша hrodna.life.

Мужчына віну прызнаў часткова. Ён сказаў, што быў падпісаны на інтэрнэт-рэсурс, але не ведаў, што ён забаронены і адносіцца да экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На дадзены момант на афіцыйных сайтах звесткі начальніка адсутнічаюць. Вядома, што ў яго ёсць непаўналетняе дзіця.

Каментары2

  • feafania
    05.01.2024
    Вось як вылічаце. У крымінальнай інспекцыі, у якой я адбывала сваю хімію, быў адзін супрацоўнік, на старонцы якога я знайшла спасылку на так званы "экстрэмісцкі рэсурс". Я нават скрыншот зрабіла. Ня ўсе ж памятаюць, што пісалі 10 гадоў назад. Вось мне данесьці на яго ці не? З аднаго боку, даносы не ўпрыгожваюць чалавека, з другога боку няхай бы яны самі сябе і пажыралі.
  • Ясна
    05.01.2024
    feafania, гледзячы як чалавек адносіўся да "экстрэмістаў". Калі па чалавечы, то не. Калі паскуднічаў, абмяжоўваў астатнія законныя свабоды вязняў, то хай адкушае сваёй жа кашкі. 

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца1

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў13

Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая5

Сярод вызваленых беларускіх палітвязняў — манах-кармеліт Гжэгаж Гавел2

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай19

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць