Культура

Беларускі фотаальбом амерыканскага дыпламата

Джон Кунстадтэр: «Маім жыцьцём у фатаграфіі рухае пашана да простага чалавека».

З нагоды выхаду новай кнігі Рыгора Барадуліна аздобленай фотаздымкамі былога амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра.

Джон Кунстадтэр працаваў у амерыканскай дыпламатычнай службе. Геаграфія яго працы ахапіла Балгарыю, Турцыю, Туніс, Эстонію, Латвію, Літву і Беларусь, дзе ён быў намеснікам пасла ў Мінску ў 2000-2001 гг. Цяпер ён жыве ў Анкары і ўвесь свой час прысвячае фатаграфіі. Яго персанальныя выставы прайшлі ў Вашынгтоне (1997) і Анкары (2000, 2002, 2003, 2005). Беларусы ж маглі азнаёміцца з яго творчасцю на супольных выставах у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску (лістапад 2006, люты 2007, красавік 2007), у Гродне (2008). Тым, хто на выставы Кунстадтэра не трапіў, варта наведацца на ягоную персанальную старонку.

«Маім жыцьцём у фатаграфіі рухае пашана да простага чалавека, пра якога сказана: «Вы — соль зямлі…Вы — сьвятло сусьвету», — піша былы дыпламат на сайце Radzima Photo. Фотаздымкі Беларусі: нацыя, водар глебы, вера і традыцыі.

«Так маё фатаграфічнае падарожжа па Беларусі няспынна натхняе мяне і вядзе па трох сьцежках.

Першая — стварэньне беларускага брэвіярыя. Гэта спроба адлюстраваць кола года, а таксама новае нараджэньне веры, што адбываюцца пры адметным беларускім асьвятленьні, напаўняюцца адметным беларускім водарам глебы і адметным беларускім пачуцьцём повязі з радзімай.

Другая сьцежка — гэта спроба адлюстраваць глыбокую, нязломную і — зноў жа — адметную і неад’емную эўрапейскасьць беларускай культуры, беларускай сутнасьці. Незьлічоную колькасьць разоў я быў сьведкам таго, што сэрца беларускай нацыі б’ецца ў кожным малым, нават у немаўляці, што мова нацыі сьпявае ў кожным жэсьце і кожнай усьмешцы, што беларусы сьціпла і непахісна спраўджваюць словы вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча: «Так рупная пчала ўмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак».

Я буду шчасьлівы, калі Вы як глядач адчуеце гэтыя рытмы, гэтыя мэлёдыі, гэтую руплівасьць прынамсі ў некаторых са здымкаў на гэтым сайце».

Кажучы пра трэцюю сцежку, аўтар здымкаў аддае належнае ролі беларусаў у вызначэнні, «кім ёсць амерыканцы і чаму».

«Мы не былі б амерыканцамі, калі б не лёсавызначальная дапамога пры Саратозе — і не толькі — Тадэвуша Касьцюшкі. Мы заўсёды ўшаноўвалі Касьцюшку як паляка. Але ён ёсьць сынам і беларускай глебы…

Беларускі віртуальны фотаальбом амерыканскага дыпламата і фатографа складаецца з некалькіх галерэй: «Над Беларусяй ціхай і ветлай», «Кола года», «Новае нараджэньне веры», «Сэрца просіць», «З выставы «Беларусь: Праменьні».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць