Меркаванні44

Маляваныч пра тое, як вуліцы Мінска могуць падмануць

У сваім новым тыктоку Аляксандр Ждановіч расказаў натхняльную гісторыю. 

Аднаго разу Уладзімір Караткевіч паехаў на Каўказ.

Там ён зламаў нагу, і яму давялося затрымацца на даволі працяглы час. А ў гэтыя дні ў Мінску каля старога аэрапорта адкрылі новую вуліцу і назвалі яе імем Дзмітрыя Караткевіча, аднафамільца, падпольшчыка.

@nashaniva Маляваныч пра тое, як вуліцы Мінска могуць падмануць #беларусь #беларусьсейчас #быкаў #минск #минсксейчас #караткевіч #беларускіцікток #маляваныч #лукашенко ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

І вось Уладзімір Караткевіч, нічога не ведаючы, вяртаецца ў Беларусь. Яго сустракаюць сябры, вязуць на гэтую вуліцу і расказваюць: «Усе думалі, што ты памёр! І таму за гэтыя дні назвалі тваім імем новую вуліцу».

Уяўляю сабе, як ацаніў Уладзімір Сямёнавіч іх жарт. Як весела бавілі яны свой вольны час.

Але прыйдзе час, і імёнамі сапраўдных нашых герояў будуць названыя нашы вуліцы: вуліца Васіля Быкава, Ларысы Геніюш, Алеся Пушкіна… Я веру ў гэта.

Усё будзе добра!

Каментары4

  • хм..
    09.12.2023
    прозвішча, але аднафамілец. як бы прыдумаць слова-адпаведнік?
    разумею, чаму раней мажліва такога слова ў беларускай не было. бо ўсе з адным прозвішчам былі сваякі
  • Мапа
    10.12.2023
    Праспект Алеся Пушкіна ўжо ёсьць.
  • Век жыві, век вучыся
    11.12.2023
    хм..,
    Пацікавіўся, і аказалася, што ў гэтым значэнні можа выкарыстоўвацца слова "таварыш". Неспадзяванка, га?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць