Грамадства

У Шуміліне спынілі адміністрацыйную справу за «несанкцыянаванае пікетаванне»

Старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабаўская 11 лістапада спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да жыхара Віцебска Андрэя Прыстаўкі, якому ставілі ў віну правядзенне «несанкцыянаванага пікета ў інтэрнэце», піша «Віцебская вясна».

Згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, работнікамі РАУС было ўстаноўлена, што мужчына ў сваім акаўнце на фэйсбуку размясціў публікацыю, звязаную з грамадска-палітычным жыццём, у якой была яго фатаграфія з выявай БЧБ-сцяга.

Гэты факт міліцыянты расцанілі як «пікетаванне без адпаведнага дазволу выканаўчых і распарадчых органаў».

У беларускіх умовах суды звычайна проста штампуюць абвінаваўчыя прысуды па такіх справах, не разбіраючыся ў дэталях і не зважаючы на патрабаванні законаў. Але ў гэтым выпадку чамусьці адбыўся нейкі збой: суддзя палічыла, што двухмесячны тэрмін для пакарання мужчыны скончыўся, а таму не стала яго караць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі2

Дзмітры Круты расказаў, колькі ў Беларусі працоўных мігрантаў2

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага4

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных42

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса7

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка10

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць