Грамадства55

«Крок налева, крок направа». Лукашэнка выказаўся пра пасажырскія перавозкі

Лукашэнка заявіў, што будуць прынятыя адзіныя і строгія правілы для пасажырскіх аўтаперавозак, і прыгразіў крыміналкаю за невыкананне іх. 

Фота: Contributor / Getty Images

«Да гэтага пытання мы падыходзім не толькі і не столькі таму, што быў шэраг здарэнняў на дарогах. Але і таму, што часта ў нашым жыцці існуе шмат напрамкаў і пытанняў неўпарадкаваных. А паколькі гэта бяспека людзей, нашых грамадзян (я ўжо не гавару пра падаткі, злоўжыванняў хапае там), гэтае пытанне падлягае ўпарадкаванню», — адзначыў ён.

Лукашэнка сказаў, што трэба дасканала разабрацца і ўстанавіць адзіныя для ўсіх правілы гульні.

«Строгія, празрыстыя і зразумелыя. Нікога не трэба ціснуць, цкаваць, звальняць і іншае. Правілы гульні аднолькавыя для ўсіх! І для легальных і нелегальных, арганізаваных і неарганізаваных. Па адзіных правілах. Крок налева, крок направа… Вызначыць трэба, якія функцыі бярэ на сябе дзяржава як рэгулятар: як будзе ажыццяўляцца татальны кантроль у гэтай сферы, якія дадатковыя абавязкі з'явяцца ў перавозчыкаў», — заявіў ён.

Лукашэнка дадаў, што пытанне па пасажырскіх аўтаперавозках тычыцца маршрутак, якія курсіруюць у гарадах і паміж населенымі пунктамі, машын таксі.

«У дзяржавы да гэтай сферы ёсць два простыя патрабаванні. Першае — бяспека людзей. Такім відам транспарту карыстаюцца многія нашы грамадзяне і госці краіны. Другое — легальная работа перавозчыкаў. Бо выручку змяншаюць, хаваюць, у канвертах зарплаты плацяць, падаткі не плацяць у шалёных памерах», — сказаў ён. 

«Хацелася б, каб Кубракоў разам з Церцелем [кіраўнікі МУС і КДБ] мне далажылі да новага года для прыняцця рашэнняў. Няма чаго з імі размаўляць. Падатак не заплаціў — туды [размова аб прыцягненні да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам]», — дадаў ён.

Каментары5

  • 886
    14.11.2023
    вангую скоро на рынке или на авто отделах куфара будет многооооо бусов гразапасаржырскиххххх.... :) :) 
    А народец... ну ничего перетопчется. отвык ездить стоя??? ничего привыкнет...  да и жд надо поднимать сплошные убытки на пасажиропервозках....
  • Маё імя
    14.11.2023
    Ціханоўская, тым часам, сустрэлася ў Малазе з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам. Абмяркоўвалася рэзалюцыя Бундэстагу датычна Беларусі. Таксама Ціханоўская ўзняла пытанне аб расследаванні перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі, што непасрэдна тычыцца ўлюбёнага мушчынкі рэдакцыі "Нашай Нівы", які, як бачым, актыўна займаецца вырашэннем праблемы грамадскага транспарта. 
  • 00
    14.11.2023
    Жырные коты уже не те...

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць