Грамадства

Жлобінца асудзілі за 2020 год да «хатняй хіміі» 

У судзе Жлобінскага раёна 19 кастрычніка вынесены чарговы прысуд па 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса. Судзілі жыхара Жлобіна Максіма Калінічэнку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх, піша «Вясна».

Максім Калінічэнка. Фота з сацыяльных сетак

Максіма Калінічэнку затрымалі 16 жніўня 2023 года на трое сутак, затым ён быў вызвалены да суда пад паруку. Да затрымання працаваў на пуцявой машыннай станцыі №117 «Жлобін-Паўночны».

Па матэрыялах абвінавачання, Калінічэнка, «дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе з іншымі асобамі прыкладна да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, стаяў на праезнай частцы вуліцы, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у далоні, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі, дэманстратыўна-грэбліва, адкрыта адмаўляўся ад выканання вышэйзгаданых законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады».

Суд палічыў, што Калінічэнка здзейсніў злачынства, якое прадстаўляе павышаную грамадскую небяспеку, аднак пры гэтым раней не судзімы, мае пастаяннае месца працы, станоўча характарызуюцца, мае ўстойлівую матывацыю на сацыяльную рэабілітацыю.

У выніку суддзя Святлана Рубахава прысудзіла Максіму абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

Чытайце таксама:

Аб'явілі збор у падтрымку ўдзельнікаў гурта Tor Band і іх сем'яў

Палітзняволеная Ларыса Шчыракова працуе ў калоніі швачкай

У шчучынскім аўтапарку адбыліся затрыманні

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць