Моды11

Еўропа спыняе ззянне. Топ беларускай касметыкі з бліскаўкамі, якая можа замяніць заходнія аналагі

Неўзабаве Еўропа застанецца без бліскавак — віной таму забарона на выкарыстанне пластыкавых часціц у касметычных прадуктах. Зрэшты, аматарам яркага макіяжу не варта адразу бегчы ў крамы, бо і ў беларускіх вытворцаў можна знайсці шмат цікавага. Напрыклад: бляск для вуснаў з веганскім калагенам і зіхатлівыя румяны, якія зробяць скуру «як у юнацтве». 

У канцы верасня Еўракамісія забараніла выкарыстоўваць мікрапластык у некаторых групах тавараў, у тым ліку — у касметыцы.

Падставай да забароны стала масавае забруджванне навакольнага асяроддзя драбнюткімі палімернымі часціцамі і іх патэнцыйная шкода для чалавека. Так, даследчыкі з Кентэрберыйскага ўніверсітэта ў Новай Зеландыі выявілі элементы пластыку ў снезе, які толькі выпаў у Антарктыдзе. Белае і Баранцава моры таксама аказаліся сур'ёзна забруджаныя: каля 80% знойдзеных крупінак у іх донных адкладах і вадзе складаюцца з поліэтыленавых гранул памерам 200-300 мікраметраў.

Нават Эверэст пацярпеў ад палімераў: у 2020 годзе навукоўцы з Плімуцкага ўніверсітэта знайшлі дробны пластык у вадзе і снезе на вышыні 8440 метраў.

З гэтай нагоды аматарам шымеру хутка прыйдзецца адмовіцца ад зіхатлівых вобразаў. Забарона ўжо адбілася на продажы касметыкі: нягледзячы на ​​тое, што тавары, якія змяшчаюць бліскучыя часціцы, застануцца ў продажы да 16 кастрычніка 2025 года, пакупнікі масава змятаюць іх з паліц ужо сёння.

Аднак беларускія вытворцы не збіраюцца пакідаць аматараў яркага макіяжу без ззяння. Сабралі найлепшыя прадукты.

Relouis

Кампанія Relouis прапануе сем адценняў зіхатлівых ценяў у рэфілах. Вытворца абяцае wow-эфект: шаўкавістую, высокапігментаваную тэкстуру, якая лёгка наносіцца і не абсыпаецца.

тени Рэлуи
Фота: сайт брэнда

У вытворцы ёсць і модныя крэмавыя прадукты. Напрыклад, цені Sparkle Liquid Eyeshadow, якія можна выкарыстоўваць у розных варыянтах: маляваць стрэлкі, расстаўляць акцэнты і рабіць эфектныя smoky eyes.

Тени Релуи
Фота: інстаграм брэнда

Belita-M

Добра знаёмы пакупнікам брэнд «Беліта-М» прапануе гелі для душу і спрэі з эфектам лёгкага шымеру. Як сцвярджае вытворца, парфумаваная лінія Feel Happy не толькі дорыць устойлівы водар, але і падкрэслівае прыгажосць загарэлай скуры.

Белита
Фота: сайт брэнда

Luxvisage

Хайлайтар MOONLIGHT ад Luxvisage стане незаменным памочнікам для скульптуравання твару — далікатныя жамчужныя часціцы нададуць скуры свежасці.

Хайлайтер Люксвизаж
Фота: сайт брэнда

Дапоўняць вобраз вадкія цені для павекаў — з імі можна стварыць устойлівы макіяж усяго за пару хвілін.

Тени Люксвизаж
Фота: сайт брэнда

«Вітэкс»

Брэнд «Вітэкс» прапануе запечаныя шаўковыя румяны LUXSHOW. Мяккае цёплае адценне знойдзе годнае месца ў касметычцы рыжавалосых паненак. Вытворца гарантуе «эфект пругкай, гладкай і свежай скуры, як у юнацтве», а таксама рэкамендуе дадаткова выкарыстоўваць румяны ў якасці ценяў для павек.

Румяна Витэкс
Фота: сайт брэнда

Піск касметычнай моды — бляск-плампер для павелічэння аб'ёму вуснаў. Прадукт ад «Вітэкс» змяшчае веганскі калаген, а за кошт інавацыйнай формулы забяспечвае падвойнае дзеянне: як абяцаюць, напаўняе вусны аб'ёмам знутры і візуальна павялічвае іх звонку.

Блеск Витэкс
Фота: сайт брэнда

LiLo

Каб падкрэсліць выразнасць вачэй, можна выкарыстоўваць падводку з эфектам «металік». Аматараў макіяжу парадуе разнастайнасць адценняў — у палітры іх ажно сем.

Подводка Лило
Фота: інстаграм брэнда

Яшчэ адзін цікавы прадукт LiLo — цені-алоўкі COSMIC. Такія лёгка тушуюцца і выдатна спалучаюцца з іншымі крэмавымі прадуктамі.

Карандаш Лило
Фота: інстаграм брэнда

Пры ўсёй раскошы бліскавак, выкарыстоўваць іх у штодзённым макіяжы не заўсёды зручна. Таму мы падрыхтавалі топ-касметычных сродкаў, якія могуць спатрэбіцца незалежна ад нагоды.

Каментары1

  • ЧучаМуча
    01.11.2023
    Можна было б проста абавязаць карпарацыі выпускаць прадукты з меньшым ужываньнем пластыку. Часта прадукцыя выпускаецца ў большай упакоўцы чым трэба. Жанчыны ў Еўропе не вялікія аматары макіяжу, але выглядае так, быццам яны запаланілі гліттэрам усе акіяны

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць