Грамадства22

Сахашчык расказаў, ці спрабавалі яго атруціць і якія дакументы скралі з яго машыны ў Чэхіі

«Міністр абароны» ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Валер Сахашчык даў вялікае інтэрв’ю праекту «Ток». Сярод іншага ён расказаў, ці сапраўды ён пабываў у берлінскай клініцы «Шарытэ» і што скралі з яго машыны ў Чэхіі.

Скрын выпуску «Ток»

У верасні мінулага года стала вядома, што Сахашчык двойчы за кароткі час пабываў у бальніцы, а аднойчы самлеў за стырном. Па сімптомах некаторыя меркавалі, што гэта магло быць атручэнне. Правяраць гэту версію планавалі ў «Шарытэ», як тады расказвалі «Нашай Ніве».

«Я не быў у клініцы «Шарытэ», я быў у іншай клініцы — у Вене. Так, у мяне была выяўлена сур’ёзная праблема са здароўем, але ніякіх падстаў казаць, што мяне атруцілі, няма», — пракаментаваў Сахашчык.

У маі падчас працоўнага візіту ў Чэхію ў палітыка ўзламалі машыну і выкралі з яе «дзве торбы з асабістымі дакументамі», як ён сам паведамляў.

Сахашчык патлумачыў, што тады знікла.

«У мяне дакументаў не скралі. Скралі дакументы іншых людзей, рэчы якіх былі ў машыне. Гэтыя дакументы не адносіліся да нашай дзейнасці ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінета і наогул да беларускага дэмакратычнага руху. Гэта быў асабісты пашпарт аднаго чалавека, правы аднаго чалавека, нейкі нататнік асабісты, таму ніякай пагрозы нічому не магло быць і наступстваў ніякіх не было», — патлумачыў ён.

З рэчаў самога Сахашчыка скралі дарагі яму станок для галення, які падарыў сябар больш за 20 гадоў таму, пену для галення, зубную шчотку.

«У мяне няма падстаў лічыць, што гэта зрабілі кадэбэшнікі, хоць ускрыццё машыны зрабілі вельмі прафесійна і хутка, і можна меркаваць, што гэта рабіў чалавек высокай кваліфікацыі. Але быў гэта нейкі проста звычайны пражскі злодзей ці людзі, якія працавалі ў інтарэсах беларускага КДБ, я пра гэта казаць не магу».

Глядзіце інтэрв’ю цалкам:

Каментары2

  • mikola
    22.10.2023
    Neiki bzdur njase. *Baikapisaz* ! Jak jago samoga ni skradli ?
  • критический взгляд на вывяд
    23.10.2023
    . Тем, как все прошло, остался доволен госсекретарь Совбеза Александр
    Вольфович. В разговоре с Вольфовичем Карпенков доложил о работе новых
    подразделений спецназа, а также упомянул, что для них не было
    предусмотрено финансирование на 2023−2024 годы, и попросил выделить его:

    Что-то никак не вяжется с котекстом интервью г-на Сахащика.
    Читать полностью: https://news.zerkalo.io/life/52010.html?c

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць