Свет11

Падчас атакі ХАМАС загінула 12-гадовая дзяўчынка, пра якую расказала Джаан Роўлінг

Сям'я спадзявалася знайсці дзяўчынку-аўтыстку і яе 80-гадовую бабулю жывымі, але здарылася найгоршае.

Ноя Дан і яе бабуля Кармела Noah Dunn and her grandmother Carmela Ноя Дан і яе бабуля Кармела
Ноя Дан і яе бабуля Кармела. Фота: сацыяльныя сеткі

Дзяўчынка атрымала сусветную вядомасць пасля таго, як пісьменніца Джаан Роўлінг, аўтар кніг пра Гары Потэра, апублікавала фатаграфію Ноі і напісала:

«Выкраданне дзяцей — гэта агідна і не можа мець ніякага апраўдання. Па зразумелых прычынах гэтая фатаграфія мяне ўразіла. Хай Ноя і ўсе закладнікі, захопленыя ХАМАС, хутчэй вернуцца ў свае сем'і».

Дзяўчынка паходзіць з кібуца Нахаль-Оз. Да вайны ў ім жыло 400 чалавек. Кібуц знаходзіцца так блізка да сектара Газа, што жыхары паселішча бачылі, як іх палесцінскія суседзі развешваюць бялізну ў двары свайго дома — усяго за 600 метраў. Паміж імі — плот і буферная зона.

Складана паверыць, але яшчэ ў 1980-я жыхары кібуца Нахаль-Оз хадзілі ў сектар Газа на базар і сябравалі сем'ямі. Некаторыя падтрымлівалі кантакты і ў нашы дні, але ўжо толькі праз месенджары.

Жыхары Нахаль-Оз прывыклі жыць побач з тэрыторыяй, якая кантралюецца баевікамі. Але падзеі 7 кастрычніка ўсё змянілі.

кібуц Нахаль Оз Kibbutz Nahal Oz Кибуц Нахаль Оз
Кібуц Нахаль-Оз пасля нападу тэрарыстаў. Скрыншот відэа Bild

Як паведамляе Bild, у той дзень 20 чалавек з кібуца загінулі, а яшчэ 80 узялі ў закладнікі.

Сярод выкрадзеных былі і 12-гадовая дзяўчынка Ноя Дан і яе 80-гадовая бабуля Кармела. У Ноі было захворванне аўтычнага спектра, што не перашкаджала ёй быць добрай, спакойнай дзяўчынкай, якая любіла чытаць.

Як распавядала маці дзяўчынкі Галіт Дан, напярэдадні трагічных падзей яна адпусціла дачку з кібуца Кісуфім, дзе жыла сям'я, пераначаваць да бабулі.

Калі ў суботу раніцай яны пачулі страляніну і выбухі, Галіт разам з мужам і 9-гадовай дачкой Томаль схаваліся ва ўмацаваным пакоі. У іншым кібуцы, дзе знаходзіліся ў той момант дачка Галіт Ноя і маці жанчыны Кармела, адбывалася тое самае.

Увесь гэты час яны пісалі адно аднаму паведамленні. У адным з галасавых Галіт пачула, як Ноя ўсхліпнула і толькі вымавіла: «Мама, мне страшна. У доме ёсць людзі — ратуйце мяне».

На жаль, уратаваць яе было немагчыма. З моманту апошняга галасавога паведамлення пра Ною і яе бабулю доўгі час нічога не было вядома. Сярод ідэнтыфікаваных целаў у кібуцы іх не аказалася. 

Сям'я спадзявалася знайсці яе і бабулю жывымі, падзялілася паведамленнем аб здарэнні ў сацыяльных сетках.

19 кастрычніка 12-гадовая Ноя Дан і яе 80-гадовая бабуля Кармела былі знойдзеныя мёртвымі са слядамі здзекаў супрацоўнікамі пошукава-выратавальнай арганізацыі ZAKA. Дзяўчынку і бабулю знайшлі ля агароджы на мяжы з Газай.

Мяркуецца, што тэрарысты ХАМАС захапілі дзяўчынку з бабуляй разам з іншымі жыхарамі кібуца ў якасці закладнікаў, але потым зразумелі, што з бабуляй, у якой нядобра з памяццю, і дзяўчынкай-аўтысткай ім будзе складана. Таму яны забілі іх. 

Чытайце яшчэ:

Ізраіль публікуе гутарку, як сцвярджаецца, паміж баевікамі ХАМАС. Тыя абмяркоўваюць запуск ракеты па бальніцы ў сектары Газа

Байдэн паабяцаў Ізраілю падтрымку «сёння, заўтра і заўсёды»

«Нават падчас вайны адчуваю сябе больш абароненай, чым у Беларусі». Беларуска расказала, як цяпер жывецца ў Ізраілі

Каментары1

  • Axel Justas
    19.10.2023
    Паскуды...

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі9

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі9

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць