Грамадства11

Wargaming збірае грошы на падтрымку Украіны праз продаж спецыяльных гульнявых набораў

Кампанія з беларускімі каранямі Wargaming адкрыла для гульцоў шасці сваіх гульняў продаж спецыяльных набораў, прысвечаных Украіне. Гэтыя наборы будуць утрымліваць элементы вонкавага выгляду, створаныя мастакамі з кіеўскай студыі кампаніі. Грошы ад продажу набораў кампанія паабяцала перадаць на куплю спецыяльных машын хуткай дапамогі праз афіцыйную платформу United24, запушчаную ўладамі Украіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Daniel Boczarski / WireImage / GettyImage

«Мы ў Wargaming любім ваенныя гульні, але ненавідзім сапраўдную вайну. І гэтая тэма для нас асабліва адчувальная, бо ў Кіеве ў нас ёсць цэлая студыя, якая ўпарта працуе над World Of Tanks і іншымі прадуктамі, нягледзячы на ўсе жахі, якія штодня перажывае іх краіна», — заявіла кампанія, адзначыўшы, што з пачатку расійскага ўварвання дапамагае жыхарам Украіны.

Збор будзе праходзіць з 18 кастрычніка па 1 лістапада. 

Усе грошы ад продажу спецыяльных набораў кампанія паабяцала перадаць на куплю спецыяльных машын хуткай дапамогі праз афіцыйную платформу United24, запушчаную ўладамі Украіны.

Пасля заявы Wargaming расійская кампанія Lesta Game, якая раней атрымала бізнэс распрацоўшчыкаў World of Tanks у РФ і Беларусі, заявіла, што яе праекты «па-за палітыкай».

«Нашы праекты па-за палітыкай, і мы не маем дачынення да іншых гульняў і праектаў падобнай тэматыкі. Мы настойліва раім нашым гульцам быць уважлівымі пры здзяйсненні плацяжоў і пакупак анлайн, каб не парушаць заканадаўства Расійскай Федэрацыі або Рэспублікі Беларусь», — заявілі ў гэтай кампаніі.

Каментары1

  • Alf
    18.10.2023
    Дзякуй WG!

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць