Спорт66

Руслан Лісаковіч агрэсіўна чапляўся да людзей, а потым моцна ўдарыўся галавой аб асфальт — Трыбуна

Аперацыя не спатрэбілася, але медыкі пакінулі яго пад наглядам.

Руслан Лісаковіч. Фота: «Дынама» (Махачкала)

Гулец моладзевай зборнай і махачкалінскага «Дынама» Руслан Лісаковіч атрымаў траўму галавы пры падзенні на асфальт пасля гасцявога матча з Партугаліяй (1:6), паведамляе «Трыбуна».

Пасля гульні некаторыя футбалiсты дазволілі сабе алкаголь, што адбылося ў зборнай не першы раз, паведамляе выданне.

Пасля гэтага група беларускіх футбалістаў накіравалася ў горад Барселуш, дзе праходзіла гульня. У нейкі момант Лісаковіч стаў агрэсіўна чапляцца да людзей, што ледзь не прывяло да бойкі. Партнёры спрабавалі супакоіць Руслана, аднак той не слухаўся.

У выніку Лісаковіч не без дапамогі тых, да каго чапляўся, упаў на асфальт і моцна ўдарыўся галавой. Пасля гэтага была выклікана хуткая дапамога, якая даставіла гульца ў бальніцу. Там пасля абследавання вырашылі, што аперацыйнае ўмяшанне не патрабуецца, аднак адпускаць гульца адмовіліся, пакінуўшы яго пад назіраннем.

Паводле даных «Трыбуны», на раніцу серады Лісаковіч усё яшчэ знаходзіўся пад назіраннем партугальскіх дактароў. Адразу пасля шпіталізацыі футбаліст пачуваўся даволі кепска, але паступова яго стан паляпшаецца.

Руслану Лісаковічу 21 год, ён гуляе за «Дынама» з Махачкалы (другі расійскі дывізіён). Ён лічыцца адным з найбольш таленавітых маладых гульцоў Беларусі. Дэбютаваў за нацыянальную зборную раней за моладзевую. Ягоныя старэйшыя браты Віталь і Дзмітрый таксама футбалісты.

Каментары6

  • Лол
    18.10.2023
    Ватник штоле?
  • Жора
    18.10.2023
    Калнаснік паехаў у Партугалію.
  • Спадар
    18.10.2023
    Хто гэтых дзикуноу насамрэч пускае у цывильны свет ---- хай сядзяць у сябе за паграничным плотам!!!

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць