Усяго патроху66

Беларуска з «Песні года» бярэ ўдзел у польскай версіі шоу «Голас»

Беларуска Марына Вярэніч бярэ ўдзел у польскім музычным шоу The Voice of Poland. На сляпых праслухоўваннях яна выканала кампазіцыю Bleeding Love Лявоны Люіс. Не ўсе суддзі павярнуліся падчас выступу, але ён вельмі спадабаўся публіцы, піша Most.

Марына Вярэніч. Фота: Voice.tvp.pl

У Мінску Марына атрымала музычную адукацыю (эстрадны вакал), была вакалісткай кавер-гурта Symphorine, брала ўдзел у «Песні года». Выкладала вакал і займалася канцэртнай дзейнасцю.

На сайце праекта The Voice of Poland пазначана, што ў Марыны польскія карані, а ў ліпені гэтага года яна атрымала польскае грамадзянства.

У Беларусі, працуючы ў доме культуры, Марына пазнаёмілася з будучым мужам, музыкам Віктарам, з якім яна адправілася ў Карэю. Там яны правялі тры гады, даючы канцэрты ў рэстаране гатэля, але праз пандэмію былі вымушаныя вярнуцца ў Беларусь. Пазней сям'я вырашыла пераехаць у Польшчу.

У Польшчы Марына пачала працаваць асістэнткай стаматолага, але не кінула музыку. Разам з мужам яны пішуць песні і хочуць выпусціць іх на польскай мове. Марына спадзяецца, што праект The Voice of Poland ёй у гэтым дапаможа.

Польскае шоу The Voice of Poland выходзіць на TVP-2 з 2011 года і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гледачоў.

Каментары6

  • mikola
    02.10.2023
    Pracavala *asystenkai* u Stamatolga-Dantysta ? Na uspamin pryisou Fim zahau -*Dantyst*.....Mozna zvar*jacec paslja pragljadu....
  • Голас беларусінаў
    02.10.2023
    А чаго вы пра Паўла Козіча не напішаце? Ён таксама бярэ ўдзел у польскім "Голасе". Я як убачыў яго два тыдні таму на TVP 2, дык ледзь не самлеў. А ён кажа, что ўжо два гады жыве ў Познані. І добра адказваў па-польску, але заявіў, что ёсць беларусінам. І да яго ўсе суддзі павярнуліся, а выбраў ён каманду мужчынаў, хоць да сябе запрашалі і іншыя. Можа НН пільнаваць, як беларусы ў гэтым шоў будуць рухацца далей ды паведамляць пра тое сваім чытачам?
  • Гонар
    02.10.2023
    Уррррра! Трэба у новай Беларуси вулицы паназываць у яе гонар!

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты13

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты13

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць