Свет1010

Балгарыя ўхваліла перадачу Украіне ракет для комплексаў С-300. Масква абурылася

Апазіцыйныя дэпутаты абвінавачвалі сваіх калегаў у парламенце ў здрадзе нацыянальным інтарэсам і патрабавалі адстаўкі міністра абароны Тодара Тагарава, а балгарскія сацыялісты байкатавалі пасяджэнне.

Міністр абароны Тодар Тагараў (на фота справа) рашуча падтрымлівае Украіну. Фота: Virginia Mayo / AP

Парламент Балгарыі большасцю галасоў ухваліў прадастаўленне дадатковай ваеннай дапамогі Украіне, у прыватнасці ракет тыпу 5B55P для зенітна-ракетнага комплексу С-300, піша Бі-бі-сі.

У Маскве неадкладна выказалі абурэнне гэтай пастановай і запатрабавалі ад Балгарыі ўстрымацца ад перадачы ракет Кіеву.

Дэбаты паміж кіроўнай большасцю і апазіцыйнымі палітычнымі аб'яднаннямі па гэтым пытанні працягваліся каля трох гадзін. Апазіцыйныя дэпутаты абвінавачвалі сваіх калегаў у здрадзе нацыянальным інтарэсам і патрабавалі адстаўкі міністра абароны Тодара Тагарава, а балгарскія сацыялісты байкатавалі пасяджэнне.

Частка пасяджэння прайшла ў закрытым рэжыме з-за прадстаўлення дэпутатам службовай інфармацыі аб стане супрацьпаветранай абароны краіны і колькасці ўстановак С-300.

Расійская федэральная служба па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве ў адказ на гэтае рашэнне балгарскага парламента заявіла, што яно ідзе насуперак двухбаковаму пагадненню паміж Масквой і Сафіяй аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве ад 2002 года, згодна з якім перадача трэцяму боку ўзбраення і ваеннай тэхнікі, атрыманых з Расіі, недапушчальная без яе папярэдняй згоды.

«Гаворка ідзе пра чарговую спробу грубага парушэння балгарскім кіраўніцтвам сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне кантролю за ўзбраеннем, нягледзячы на неаднаразовыя тлумачэнні расійскага боку», — гаворыцца ў заяве расійскага ведамства.

ФСВТС сцвярджае, што гэты крок «непазбежна прывядзе да дадатковай эскалацыі канфлікту і нявінных чалавечых ахвяр».

«Заклікаем балгарскі бок перагледзець прынятае рашэнне ў мэтах недапушчэння парушэння нормаў міжнароднага права ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва», — заявілі ў службе.

Каментары10

  • Очэнь харашо!
    27.09.2023
    у рашыстаў зноў будуць гарэць ср*кі
  • mikola
    27.09.2023
    Balgary zdradzili ruskim bratam....Malaicy !
  • Žvir
    27.09.2023
    Kali z Rasieji kryčać pra niedapuścimasć parušeņnia mižnarodnaha prava, pačynaje kružycca halava. :))))

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы2

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы7

У Мядзелі на беразе возера паставілі фігуру рыцара ФОТЫ9

Еўропа мае запасы авіяпаліва толькі да лета. Чаму так сталася і што рабіць?4

У Гомелі на набярэжнай расцвілі магноліі, якія збіралі па ўсёй Беларусі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы16

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць