Міністэрства юстыцыі працягвае пазбаўляць ліцэнзій адвакатаў. 31 жніўня спынілі ліцэнзіі ў дачыненні да Яўгена Ляўковіча і Алены Халупкі ў сувязі з выключэннем іх з калегій за ўчыненне правін, «несумяшчальных са званнем адваката».

Ліцэнзіі Сяргея Мядзведзева, Ларысы Суслікавай і Міхаіла Тарасюка спыненыя праз тое, што яны не прайшлі атэстацыю «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».
Апошнія тры гады Міністэрства юстыцыі праз працэдуру атэстацыі адсейвае з прафесіі нелаяльных да ўладаў адвакатаў, у першую чаргу тых, хто абараняе палітзняволеных.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары