Грамадства33

«Шыкоўны механізм». У Брэсцкай вобласці кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе ёсць запазычанасць па заробках, не выпускаюць за мяжу

Такі наватарскі метад увялі ў Брэсцкай вобласці па ініцыятыве былога кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, сцвярджае ў сваім канале прапагандыст Ігар Тур.

Валерый Вакульчык. Фота: brestoik / Telegram

«Шыкоўны механізм, кажуць, практыкуюць у Брэсцкай вобласці: дырэктараў, якія не выплачваюць супрацоўнікам заробку, не выпускаюць за мяжу.

Пракуратура ініцыюе, часовае абмежаванне на выезд выпісвае суддзя — усё згодна з законам. Ліквідуецца запазычанасць — забарона здымаецца», — распавядае Тур.

Паводле яго інфармацыі, у гэтым годзе ў рэгіёне так абмежавалі ў перамяшчэнні 11 кіраўнікоў і заснавальнікаў кампаній.

«Як для мяне, прыклад для пераймання па ўсёй краіне. Каб не было спакусы ў кіраўнікоў збегчы з краіны, пакінуўшы людзей без грошай», — піша Тур.

Таксама ён намякае на тое, хто ініцыятар новаўвядзення.

«Дапоўню, што памочнік прэзідэнта па Брэсцкай вобласці — экс-кіраўнік КДБ Беларусі генерал Валерый Вакульчык», — дае знак Тур.

Пракуратура Брэсцкай вобласці ў прэс-рэлізе пацвердзіла выкарыстанне гэтай практыкі. 

Каментары3

  • А пачэму бы і да
    31.08.2023
    Ваабшчэ забраць пашпарты, нечэва ездзіць на этат загніваючы запад
  • Не будзь размазнёю
    31.08.2023
    Сячы ўжо пальцы
  • Губазік
    31.08.2023
    Можна яшчэ іх жонак і дзяцей ўзяць у заклад

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ48

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых3

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты21

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся10

Легендарнаму брытанскаму натуралісту Дэвіду Атэнбора спаўняецца 100 гадоў2

Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»1

Самую дарагую кватэру ў Беларусі ў красавіку купілі за паўмільёна даляраў

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ48

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць