Свет22

Расія можа прадаць танкі Нігерыі 

Пра намеры Расіі паведамляюць афрыканскія выданні са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы.

Армія Нігерыі — адной з самых моцных у вайсковым плане краін празаходняга блока ECOWAS і ўсёй Афрыкі ўвогуле. Фота: Contributor Getty Images

Нігерыя, якая з'яўляецца наймацнейшай у вайсковым сэнсе краінай з афрыканскага празаходняга блока ECOWAS, вядзе перамовы з Расіяй аб набыцці яе танкаў для сваёй арміі. Пра гэта днямі паведаміла афрыканскае выданне Military Africa са спасылкай на высокапастаўленага вайсковага чыноўніка Нігерыі.

Па інфармацыі крыніцы, прадстаўнікі Нігерыі наведалі вайсковы форум «Армія-2023» у Расіі, дзе правялі перамовы аб набыцці «шэрагу» асноўных расійскіх танкаў T-90 і іх мадыфікацый. 

Адбываецца гэта ўсё на фоне нібыта хуткай вайсковай інтэрвенцыі краін ECOWAS на чале з Нігерыяй супраць прарасійскай хунты Нігера, якая ў мінулым месяцы захапіла там уладу.

«Нігерыя вядзе непублічныя перамовы з Расіяй аб куплі танкаў T-90 і іх мадыфікацый T-90С. Аднак вайна ва Украіне, экспартны кантроль узбраенняў з боку Расіі і санкцыі Захаду значна ўскладняюць паспяховае завяршэнне ўгоды. Прытым, што самі расійскія танкі Нігерыя хацела купіць яшчэ некалькі гадоў таму, але не мела тады дастатковай колькасці сродкаў», — піша Military Africa са спасылкай на высокапастаўленага нігерыйскага чыноўніка.

Пры гэтым ні колькасць танкаў, ні сума магчымай угоды крыніцай не раскрываюцца.

Нагадаем, што зусім нядаўна краіны блока ECOWAS, у склад якога ўваходзіць Нігерыя, паведамілі аб правале мірных перамоваў з прарасійскімі путчыстамі Нігера і аб'явілі, што гатовыя да інтэрвенцыі ў любы момант. 

Чытайце яшчэ:

Ці здольная ECOWAS задушыць прарасійскую хунту Нігера? Аналізуем

Зрынутага прэзідэнта Нігера трымаюць у ізаляцыі, ён харчуецца сухім рысам і макаронаю

«Папярэджваць пра пачатак атакі мы не будзем». Краіны Заходняй Афрыкі зацвердзілі план інтэрвенцыі ў Нігер

Каментары2

  • вспоминается анекдот
    29.08.2023
    Пустыня. Едет израильский танк с евреем внутри. На пути танка стоит палестинец — араб с винтовкой. Он замечает танк, начинает стрелять. Танку пофиг. Стреляет, стреляет, кончились патроны... Танк тормозит. Еврей: — Ну, что перестал стрелять? Патроны кончились? — Ага... — Хочешь — продам?
  • vik
    29.08.2023
    "page not found" Так где пруф, редакция?

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях53

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай11

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць