Грамадства1212

Латвійская сям’я прасіла ў Беларусі статус уцекачоў, расказвала прапагандзе пра гаротнае жыццё на Захадзе. Але суд рашыў, што ў Латвіі ім «нічога не пагражае»

38-гадовы Карліс Озалыньш родам з латвійскага сяла Рагана. Разам з жонкай і дзецьмі ён пераехаў больш за год таму ў Беларусь і нават купіў дом у вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. У Беларусі ў сям’і нарадзілася дачка. Цяпер Карліс ходзіць па беларускіх судах са скаргамі, бо сям’і адмовілі ў бежанстве і іншай абароне.

Карліс Озалыньш з жонкай і дачкой. Фота: асабісты архіў сям'і

«У Латвіі ў Карліса была свая будаўнічая фірма, але ён усё пакінуў і прыехаў жыць у глухую беларускую правінцыю. Свой выбар — незвычайны для беларусаў, якія імкнуцца перабрацца ў гарады, — латыш тлумачыць тым, што ў нашай краіне зусім іншая сітуацыя. «Еўропа, як у прынцыпе і Латвія, ідзе да разбурэння, як я гэта бачу», — перадаваў словы латыша Sputnik.

Сямʼя, як сцвярджаў Карліс, уцякла з Латвіі праз «сітуацыю ў краіне».

«Вядома, ніхто яго асабіста не пераследваў, «але ідзе ціск на ўвесь народ», — пісаў пракрамлёўскі Sputnik.

Паводле слоў Озалыньша выданню, «у балтыйскай рэспубліцы вядзецца прапаганда супраць рускіх, і ён вырашыў не чакаць моманту, калі яго жонка сутыкнецца з праблемамі праз тое, што яна руская».

«Колькі выпадкаў было, калі збівалі жанчын і дзяцей толькі за тое, што яны размаўляюць па-руску. Гэта, вядома, непрымальна», — маляваў ён карціны прапагандыстам.

Асабліва ж прыкметна ў тэксце, што мужчына выступае супраць вакцын і з’яўляецца кавід-дысідэнтам. Праз адмову ад вакцынацыі ён меў у Латвіі праблемы з працай і бізнэсам.

Але ў Беларусі сям’і адмовілі ў абароне. Як заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!», беларускі суд прызнаў, што ў Латвіі сям’і нічога не пагражае і асцерагацца пераследу пры вяртанні ў краіну, грамадзянамі якой яны зʼяўляюцца, няма чаго. 

«Паводле наяўнай інфармацыі, у 2021 годзе Л. [Латвія] заставалася краінай са стабільнай дэмакратыяй, з добра развітай выбарчай сістэмай, якая карыстаецца даверам, актыўнай грамадзянскай супольнасцю, незалежнымі медыя і структурамі мясцовага самакіравання, што добра функцыянуюць. Канфлікту міжнароднага або неміжнароднага характару ў Л. няма.

Такім чынам, у сямʼі адсутнічаюць абгрунтаваныя асцярогі сутыкнуцца пры вяртанні ў Л. з пагрозай смяротнага пакарання, катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжальных годнасць спосабаў абыходжання і пакарання, а таксама з пагрозай жыццю», — гаворыцца ў рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска.

Каментары12

  • даведка
    28.08.2023
    Учитывая, что всего перечисленного нет в Беларуси, то суд Центрального района фактически спас эту семью.
  • No
    28.08.2023
    Прэмiю Дарвiна гэтаму Карлiсу.
    Карыстны iдыёт.
  • Astalavista
    28.08.2023
    да тут еще огромная ирония от судей, респект

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць