Грамадства22

У Мінску затрымалі юрыста буйной міжнароднай кампаніі за ўдзел у пратэстах

У відэа ГУБАЗіКа мужчыну абвінавачваюць у выхадзе на праезную частку.

Аляксандр Філіпушка. Фота: ягоная старонка «УКантакце» 

Затрыманага клічуць Аляксандр Філіпушка. Яму 33 гады, родам ён з Паставаў.

Пасля школы Аляксандр паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і скончыў там магістратуру. Пасля першай ступені ўніверсітэта тры гады працаваў падатковым інспектарам у падатковай Маскоўскага раёна г. Мінска. Пасля гэтага, з 2015 да 2019-га года, быў аўдытарам у фінансавай кампаніі «ФБК-Бел». Наступныя два гады — аўдытарам і кіраўніком праектаў у мінскім офісе адной з найбуйнейшых аўдытарскіх кампаній свету Grant Thornton.

Чатыры месяцы таму мужчына перайшоў у яшчэ адну буйную фінансавую кампанію Revera law group на пасаду падатковага кансультанта. Тыдзень таму ў Аляксандра скончыўся выпрабавальны тэрмін. У відэа губазікаўцы змушаюць яго назваць заробак — чатыры тысячы рублёў.

Аляксандра Філіпушку абвінавачваюць у тым, што ён «хадзіў па дарогах падчас пратэстаў». Звычайна гэта значыць, што чалавеку пагражае крымінальная справа па артыкуле 342 КК Беларусі — «Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Правдоруб
    28.08.2023
    А 4000 деревянных это много, или мало?
    По мнению губопиковцев, наверное, много.
    По факту доход в этой организации у гражданина бОльше....
    В любом случае, какое дело губопиковцам до заработка граждан в иностранной компании? Перед зрителями БТ помахать красной тряпкой?)
  • Питон
    28.08.2023
    Правдоруб , у них каждый айцишнег по 3к зелени рубит ни за что (гулькаюцца).. невдомек убогим что даже 3к это очень мало, хотя еще нужно поискать где тебе будут их плаить в Беларуси и еще зеленью.. я им чэсна им сказал, что мне мало и на жизнь не хватает.

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко58

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць