Усяго патроху66

У Жодзіне «загінуў» лазеншчык, добра вядомы ў горадзе

Жыхары Жодзіна ганарыліся драўлянай скульптурай лазеншчыка каля гарадской лазні, а цяпер абмяркоўваюць магчымыя прычыны яе гібелі. Фігуру лазеншчыка днямі знайшлі разламанай, а яе часткі валяюцца побач з лазняй, піша выданне Ex-press.live.

Драўляная фігура лазеншчыка на вуліцы Гагарына ў Жодзіне ля гарадской лазні з'явілася не так даўно — у 2017 годзе. Скульптуру на замову Жодзінскай ЖКГ выканаў майстар Уладзімір Глазун.

Тады аўтар працы расказваў Ex-press.by:

«Скульптура выкананая з таполі, гэта вельмі трывалае дрэва, яму не страшныя ні дождж, ні снег. А сам лазеншчык прыцягне ўвагу гараджан і, можа быць, паслужыць рэкламай гарадской лазні».

Але аказалася, што запас трываласці ў жодзінскага лазеншчыка быў невялікі.

Днямі карыстальнік пабліка «Жодзіна Онлайн» выявіў, што скульптура разламаная, а яе часткі валяюцца на пляцоўцы каля лазні.

Прычыны гібелі скульптуры жодзінцы бачаць па-рознаму, выказваючы самыя розныя здагадкі.

Хтосьці вінаваціць невядомых вандалаў, некаторыя схіляюцца да думкі, што скульптура сама згніла ад старасці, і ёй хапіла таго, што «хтосьці проста няўдала дакрануўся (абапёрся)».

Іншыя ж задаюць пытанне: «Дзе ж наша міліцыя, дзе нашыя патрулі? Усё сочаць i сочаць, i недасачылі».

Каментары6

  • гоблен
    21.08.2023
    А чего вы сразу на ментов? А давайте поговорим про соотечественников, которым дай только чего-нибудь испортить? Горелые спички на потолках в подъздах не дадут соврать. Скамейка новая, можно подумать, долго простоит не сломанная) а, ну это жешь не настоящие бедорусы, это рука Москвы))
  • Acab
    21.08.2023
    Таполя найтрывалейшае дрэва, цьвярдзейшае за дыяманты.
    Во прэса дасьведчаная, зайздрошчу абазнанасьці

    А так не бяды, ў камунальнікаў адсоткаў на дваццаць акупальнасьць, замовяць зь яшчэ трывалейшага дрэва лазеньніка, з ліпы
  • 153478
    21.08.2023
    Ганарыліся скульптурай? Прабачце, але гэта безгустоўны трэш, а не скульптура. Ні анатоміі, ні прапорцый, ні кампазіцыі. Наіўнае мастацтва ў горшым яго праяўленні.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць