Свет44

У Мюнхене будуць судзіць Івана Грознага

Сёння ў Мюнхене пачынаецца судовы працэс над 89‑гадовым Іванам (Джонам) Дзем’янюком, які служыў у СС падчас Другой сусветнай вайны .У выпадку неспрыяльнага для Дзем’янюка выраку яго могуць прыгаварыць да 15 гадоў турмы, перадае радыёстанцыя «Эхо Москвы».

Іван Дзем’янюк (украінец паводле нацыянальнасці) служыў у Чырвонай арміі, на пачатку вайны патрапіў у палон да немцаў і перайшоў на іх бок, потым служыў у войсках службы аховы лагераў СС. Вядома, што ён быў ахоўнікам у канцлагерах Трэблінка, Сабібор і Майданэк на тэрыторыі Польшчы, а таксама ў нямецкім Флюсэборгу. Там были знішчаныя сотні тысяч людзей.

Дзем’янюк быў вядомы асаблівай жорствасцю, за што

атрымаў мянушку Іван Грозны.

Пасля вайны ён пераехаў ў ЗША, дзе атрымаў новае грамадзянства і пашпарт. Дзем’янюка ўжо судзілі за ваенныя злачынствы ў Ізраілі і ЗША, пасля яго дэпартавалі ў Мюнхен. У верасні 2009 года Львоўская абласная рада прыняла зварот да прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі і прэм’ер‑міністра Юліі Цімашэнка з просьбай заступіцца за Дзем’янюка. Сам падазраваны не прызнае сябе вінаватым.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць