Вайна33

Украіна, імаверна, атрымае F-16 да канца гэтага года

Аднак у Белым доме не лічаць, што толькі F-16 змогуць змяніць сітуацыю на полі бою.

Знішчальнік F-16. Фота: CT757fan. Getty Images

ЗША могуць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 да канца гэтага года. Пра гэта заявіў каардынатар стратэгічных камунікацый Белага дома Джон Кірбі ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, піша «Украінская праўда».

«F-16 паступяць ва Украіну, хутчэй за ўсё, да канца года. Але мы не лічым, што толькі F-16 змогуць змяніць сітуацыю на полі бою», — сказаў Кірбі.

Кірбі дадаў, што цяпер Украіне трэба больш артылерыйскіх снарадаў.

У ЗША лічаць, што цяперашні патэнцыял супрацьпаветранай абароны і паветраных сіл Расіі стварае «не ідэальныя ўмовы» для пастаўкі Украіне амерыканскіх знішчальнікаў F-16 цяпер.

Вучэнні ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16 яшчэ не пачаліся, чакаецца выезд першай групы лётчыкаў, якія падрыхтаваліся да вучэнняў, у прыватнасці, засвоіўшы англійскую.

Каментары3

  • MacOS
    21.07.2023
    Калі б дапамаглі Украіне спачатку закрыць неба, то не было б праблем
  • mikola
    21.07.2023
    Ni treba ! Moza vaina pacacca u EU !
  • Максим Дизайнер
    21.07.2023
    Если к тому времени им будет откуда взлетать

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць