Грамадства1717

Лукашэнка часта згадвае пра «клачок зямлі». Здаецца, мы ведаем, дзе ён знаходзіцца

Аляксандр Лукашэнка ў сваіх прамовах любіць расказваць пра «клачок зямлі», які дастаўся беларусам. І выглядае, што гэта не толькі прыгожы выраз, але і канкрэтнае месца на карце.

«Востраў Дабрабыту» з перавернутай дагары нагамі выявай Беларусі на малой радзіме Лукашэнкі. Спадарожнікавыя здымкі Google за 2018 і 2020 гады

«У нас з вамі адна зямля, адна краіна — наша Беларусь. Гэта наша самая вялікая каштоўнасць. Яны [пакаленне пераможцаў] завяшчалі нам берагчы яе. Мы яе захаваем. Цяпер ваша чарга — моладзі. Беражыце гэты «клачок зямлі», іншага ў вас не будзе», — так падсумаваў сваю прамову 3 ліпеня Лукашэнка.

Да гэтага выразу ён звяртаецца з зайздроснай рэгулярнасцю. Напрыклад, напярэдадні леташняга Дня Незалежнасці ён распавядаў аб продках беларусаў: крывічах, дрыгавічах, радзімічах.

«Іх аб'ядноўвала адна вера — у праўду і справядлівасць; адно імкненне — берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем'і; адна любоў да Радзімы — «клачка зямлі», дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам», — казаў ён.

І хоць Лукашэнка выкарыстоўвае гэтыя словы для абазначэння Беларусі ў памяншальна-ласкальным значэнні, многія лічаць, што яны абразлівыя, адмаўляюць краіне ў суб’ектнасці, ператвараюць яе ў проста невялікую тэрыторыю — хоць Беларусь краіна зайздроснага памеру з векавой гісторыяй.

Але натуральна, што выраз Лукашэнкі пра «клачок зямлі» дбаннем беларускіх чыноўнікаў знайшоў фізічнае ўвасабленне на яго малой радзіме. У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, у той частцы, што ляжыць на захад ад чыгункі і ракі Ульянаўкі, размешчана рэзідэнцыя Лукашэнкі. У апошнія гады Александрыя асабліва пахарашэла. 

Трафімава крыніца — гэта цэлы комплекс для адпачынку «мясцовых жыхароў». Фота: Google Maps

У першую чаргу была добраўпарадкаваная ў стылі рускага драўлянага дойлідства Трафімава крыніца, выкапаная, паводле легенды, дзедам Лукашэнкі Трафімам. На Вадохрышча 2019 года тут чакалі самога палітыка, таму будаўніцтва экуменістычнай купальні з сімваламі асноўных канфесій Беларусі курыраваў асабіста шклоўскі старшыня Васіль Віцюноў. Але такая паслужлівасць яму не дапамагла — пасля паказнога выпадку з «абасранымі каровамі» Віцюноў быў зняты з пасады і сасланы гэтых самых кароў адмываць.

Падарункі шклоўскай зямлі на гэтым не скончыліся. А гэта былі менавіта падарункі. «Лукашэнкаўскія аб’екты» ў раёне ініцыююцца Магілёўскім аблвыканкамам як бы ў рамках навядзення парадку. На распрацоўку і выкананне такіх задум адводзяцца лічаныя дні, зрэдку — тыдні.

Купальня над Трафімавай крыніцай, выкапанай быццам бы дзедам Лукашэнкі, пабудаваная за дзяржаўныя сродкі. Фота: Google Maps

Наступнай важнай будоўляй стала добраўпарадкаванне вострава на рацэ Вілейцы, што ўпадае ва Ульянаўку ў Александрыі. «Остров Благополучия», як яго афіцыйна ахрысцілі магілёўскія ідэолагі, на беларускую мову можна перакласці як востраў Дабрабыту. 

Востраў Дабрабыту размешчаны надзвычай зручна — каля новай верталётнай пляцоўкі. Верталётных пляцовак тут цяпер ажно дзве. 

Востраў Дабрабыту побач з новай верталётнай пляцоўкай Лукашэнкі. Спадарожнікавы здымак Google

Магчыма, «верталётны фактар» абумовіў канчатковы выгляд гэтага вострава. На яго паверхні стварылі той самы «клачок зямлі» — абрысы Беларусі, абсаджаныя невысокімі кусцікамі, вялікія круглыя кветнікі на месцы абласных цэнтраў і кветнік у выглядзе афіцыйнага чырвона-зялёнага сцяга ў цэнтры, на месцы Мінска. Ад верталётнай пляцоўкі да вострава падвялі драўляныя сходы і мосцік цераз пратоку.

Спачатку, як кажуць нашы крыніцы, «Беларусь» хацелі зарыентаваць правільна па баках свету, але пасля вырашылі, што са сходаў на высокім паўночным беразе «мясцовыя жыхары» не разгледзяць тонкую задуму, таму краіну перавярнулі дагары нагамі. Фотаздымкі гэтага вострава, у параўнанні нават з суседняй Трафімавай крыніцай, досыць рэдкія, мала хто з турыстаў заязджае ў гэтую частку Александрыі, але некаторым усё ж удалося яе адшукаць.

Агульны выгляд са сходаў «вострава Дабрабыту». Фота: Google Maps

Бенефіцыярам усяго гэтага добраўпарадкавання Шклоўшчыны стаў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Руслан Пархамовіч, які курыраваў пытанні будаўніцтва ў вобласці. Прайшоўшы праверку на аўральных «лукашэнкаўскіх праектах», ён быў праз год пераведзены ў Мінск на пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва. Дарэчы, на гэтай пасадзе ён змяніў Дзмітрыя Мікулёнка, адзінага міністра будаўніцтва з сямі папярэдніх, які ніяк не быў звязаны з будаўнічай галіной Магілёўшчыны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • ɐvʎʞɐ
    08.07.2023
    тое, што дагары нагамі, то сімвалічна - у перакуленым жа свеце жывем
  • пытанне на засыпку
    08.07.2023
    Трафімава крыніца — гэта цэлы комплекс для адпачынку «мясцовых жыхароў». Фота: Google Maps
    ○●○

    Я трошкі ахірэваю з рэдактуры Нашай Нівы. Мясцовых жыхароў яны бяруць у двукоссі, а лукашысцкіх халуёў, захапіўшых уладу і называючых сябе міністрамі - не. Хіба ж гэта правільна?
  • Валенты
    08.07.2023
    Той, хто называе Беларусь "клачком зямлі" - звычайны невук. Таму што плошча краіны (207 600 кв. км) амаль роўная плошчы вострава Вялікабрытанія (209 300 кв. км). Цікава, ці называў хто Вялікабрытанію "клачком"? ))))

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць