Свет77

Атрады ПВК «Вагнер» пакідаюць Растоў, провады ўрачыстыя — медыя

Расійскія медыя пішуць пра тое, што найміты з ПВК «Вагнер» пакідаюць Растоў-на-Доне, які амаль цэлыя суткі знаходзіўся пад іх кантролем.

Фота: «Коммерсант»

Адыход, як пішуць, адбываецца ўрачыста. На стадыёне «Растоў-Арэна» ідзе велізарны бягучы радок: «Мы ўсе адзін народ і змагаемся з адным знешнім ворагам. Верым у рускі народ і нашага прэзідэнта!»

Тэлеканал «Дождь» апублікаваў кароткае відэа, на якім найміты збіраюцца, а натоўп ім апладзіруе з крыкамі «Вагнер» — сіла!».

Пра тое, што многія жыхары Растова падыходзяць да байцоў «Вагнера», развітваюцца і фатаграфуюцца з імі, піша і карэспандэнт «Коммерсанта».

Некаторыя кварталы дагэтуль перакрытыя, там стаіць вайсковая тэхніка. А адзін танк па-ранейшаму знаходзіцца ў варотах цырка.

Каментары7

  • Разьбіты, акрываўлены збанок
    24.06.2023
    «Натоўп ім апладзіруе з крыкамі «Вагнер» — сіла!». Гэта ня гучыць як лаяльнасьць да Пуціна. Маскальская імпэрыя мае ў сабе расколіны.
  • РЛБ
    24.06.2023
    Песков заявил, что уголовное дело о военном мятеже закроют, а Пригожин «уйдет» в Беларусь
    https://meduza.io/news/2023/06/24/peskov-zayavil-chto-ugolovnoe-delo-o-voennom-myatezhe-zakroyut-a-prigozhin-uydet-v-belarus 
  • Paliašuk
    24.06.2023
    Танк у цырку - квінтэсенцыя эрэфіі.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць