Вайна66

Зяленскі: На чале Расіі стаяць нелюдзі, і гэта сёння найбольшая катастрофа для планеты

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэзка накінуўся на расійскае кіраўніцтва, абвінаваціўшы яго ва ўчыненні маштабных актаў тэрарызму.

У сваім відэазвароце ў ноч на пятніцу Зяленскі заявіў, што расійскія войскі працягваюць мэтанакіравана абстрэльваць Херсон і іншыя населеныя пункты вобласці, ужо затопленыя ў выніку разбурэння Кахоўскай ГЭС, піша Бі-бі-сі.

«Яны абстрэльваюць нават пункты эвакуацыі, што ёсць ужо такой праявай зла, на якую, мабыць, ніякія тэрарысты ў свеце, акрамя расійскіх, не ішлі», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Днём у чацвер расійскія войскі нанеслі ўдар па паўзатопленым Херсоне, дзе працягваецца выратавальная аперацыя. Пасля апоўдня расійскія снарады пачалі падаць побач з месцам, дзе адбывалася эвакуацыя людзей з затопленых тэрыторый і куды прыбывалі выратавальныя лодкі. Сведкамі абстрэлу сталі многія журналісты.

Са слоў Зяленскага, на левабярэжнай частцы Херсоншчыны, якая ўтрымліваецца расійскімі войскамі, акупанты цалкам кінулі людзей на волю лёсу. «Там ужо другія суткі толькі пашыраецца катастрофа. І гэта таксама абсалютна свядомы выбар расійскага кіраўніцтва», — сказаў украінскі лідар.

«Няма цяпер у свеце тых, хто не ўбачыў бы, што Расіяй кіруюць нелюдзі. Нелюдзі, якія ўласна і з'яўляюцца найвялікшай катастрофай на планеце сёння. Мы павінны зрабіць разам з партнёрамі ўсё, каб свет даказаў, што ўмее спраўляцца з такімі катастрофамі — з такімі тэрарыстамі», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

У чацвер Зяленскі наведаў затопленыя ў выніку разбурэння плаціны раёны, дзе пагутарыў з чыноўнікамі, якія займаюцца барацьбой з наступствамі катастрофы, сустрэўся з мясцовымі жыхарамі і звярнуўся да міжнародных арганізацый з заклікам аб гуманітарнай дапамозе.

Каментары6

  • Ннкно
    09.06.2023
    Усё так і ёсць. Слушна заўважана.
  • Зяленскі красаўчык
    09.06.2023
    Абсолютная праўда! І ў Беларусі такі самы рэжым.
  • нн, чаме не прапускаеце каменты са словам “рашысты”?
    09.06.2023
    усё так і ёсць, руzкія камуна-фашысты (рашысты) - гэта тэрарысты, што чыняць генацыд супраць украінскага народу.

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць