Свет33

Знойдзеная ў лесе ў Польшчы ракета, напэўна, была польскай

Пра знойдзеную ў лесе за некалькі кіламетраў ад Быдгашча ракету класа «паветра-зямля» стала вядома сёння. Надпісы на ёй былі на рускай мове. Польскім журналістам стала вядома, што такая ракета ёсць на ўзбраенні польскай арміі і, імаверна, яе выкарыстоўвалі падчас вучэнняў.

Непадалёк ад месца знаходкі, прыкладна за 10 км, знаходзіцца абароннае прадпрыемства «Лётніча-2», якое рамантуе, у тым ліку, знішчальнікі F-16. Таксама паблізу знаходзіцца аэрапорт, які выкарыстоўваецца гэтым прадпрыемствам і ўзброенымі сіламі.

Надпісы на кірыліцы на абломках могуць тлумачыцца тым, што на ўзбраенні Польшчы застаецца зброя савецкай вытворчасці — у тым ліку самалёты МіГ-29 з ракетамі «паветра-зямля».

«Варта нагадаць, што ў нас ёсць МіГі-29, якія абсталяваныя ракетамі», — так у эфіры інтэрнэт-радыё RMF24 пракаментаваў знаходку ў лесе пад Быдгашчам генерал Раман Полка.

«Магчыма, былі нейкія трэніроўкі, можа, украінцаў, можа, польскіх лётчыкаў», — дадаў ён.

Каментары3

  • Ёсік
    27.04.2023
    Дзякуй Богу, вайна з Польшчай адкладваецца.
  • бабры немы
    27.04.2023
    та-да-да-дам...
  • ром
    27.04.2023
    Они не вкурсе какие где учения?? И где ракеты летают?)))

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць