Усяго патроху

Нарцысы, ружа, барвенак — якія кветкі пасадзіць на могілках замест пластыкавых букетаў

Гэтыя кветкі не толькі больш экалагічныя за пластык, але і дапамогуць змагацца з пустазеллем. Экалагічная арганізацыя «Экадом» дзеліцца парадамі.

Эколагі супраць. І нават царква супраць

Пластыкавая кветка — гэта «букет» з розных відаў пластыку. Там і пенапласт, і латэкс, і паліэстар, і арганза… Праз складанасці сартавання такую кветку немагчыма экалагічна ўтылізаваць, а значыць, шкодныя рэчывы трапляюць у глебу, ваду і паветра.

Штогод на палігоны цвёрдых бытавых адходаў адпраўляецца каля мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання — ад ста да пяцісот гадоў, другаснай перапрацоўцы яны не падлягаюць. Больш за тое, пры спальванні гэтага смецця ў паветра выкідваюцца цяжкія металы і дыяксіны, шкодныя для здароўя людзей, асабліва дзяцей.

Прадстаўнікі царквы таксама перыядычна выказваюць негатыўнае стаўленне да пластыку на могілках. Пра гэта піша і праваслаўны партал Sobor.by. Агульны пасыл зводзіцца да таго, што стракатыя, кіслотныя тоны афармлення штучных букетаў не супастаўныя з атмасферай могілак — сакральнага месца. 

Якія кветкі пасадзіць на могілках?

Жывыя кветкі на магіле таксама могуць быць практычнымі. Слушнае рашэнне — высадзіць шматгадовыя расліны, і менавіта такія, якія не патрабуюць асаблівых умоў для вырошчвання або догляду — устойлівыя да засух і маразоў. Вось некалькі дарэчных варыянтаў афармлення ўчастка на могілках.

Дывановыя расліны

Гэта нізкарослыя культуры, якія сцелюцца па зямлі. Яны не толькі прыгожыя, але таксама душаць пустазелле, а значыць, працы на могілках стане менш. Смела можна высадзіць:

  • барвенак — можа быць з блакітнымі, чырвонымі, малінавымі кветкамі, ён добра пераносіць цень і непатрабавальны да складу грунта;
  • гваздзік травянка — не расце вышэй за 6 сантыметраў, квітнее малінавымі, чырвонымі, белымі або чырвона-белымі кветачкамі амаль увесь сезон. Галоўнае — не садзіць яго ў глухім цені;
  • гарлянка паўзучая — адна з самых непатрабавальных раслін нашай падборкі, стварае мяккі фон, якім можна дапаўняць іншыя кветкі;
  • іберыс — квітнее белымі кветкамі, здольны мірыцца з частковым зацяненнем.

Хмызнякі

На могілках можна пасадзіць адзіночныя саліцёры. Гэты від раслін часцей выбіраюць для ўпрыгожвання перыметра магілы. Яны павінны быць кампактныя і не мець глыбокіх каранёў. Часцей за ўсё людзі абіраюць:

  • пладаносныя — барбарыс, шыпшыннік;
  • гартэнзіевыя — гартэнзія, язмін;
  • хмызняковыя ружы — Alexandre Girault, Blushing Bride, Maria Liesa.

Для руж неабходная больш пажыўная глеба, таму не факт, што яны прыжывуцца на могілках, але паспрабаваць можна: гэта спакойныя, высакародныя кусты.

Сезонныя кветкі

Перыяд цвіцення такіх раслін прыпадае на пэўны сезон. Тут варыянтаў таксама шмат, але абраць лепш мнагалетнікі. Па традыцыях, на беларускіх землях на могілках высаджвалі браткі, аднак гэта расліна аднагадовая, якая ў наступным годзе не ўзыдзе.

Касачы, незабудкі, нарцысы, стакроткі — прыгожы, дарэчны і практычны выбар, а апошнія, да таго ж, добра прыжываюцца ў цені. Выбірайце бягоніі, прымулы, фіялкі, цюльпаны — для вясны; сухацвет, афаналіс і лаванду — для лета; а ўвосень квітнеюць аксаміткі і верас. 

«Калі адысці ад кветак, то для афармлення магілы таксама выкарыстоўваюць дэкаратыўны мох, плюшч, нізкарослыя дрэвы», — дзеліцца «Экадом».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?6

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэйтынг Трампа апусціўся да найніжэйшага за часы яго кіравання3

У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію1

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя45

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?6

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць