Кіроўцу, затрыманага па справе ў Мачулішчах, паказалі на кадрах допыту са зламанай сківіцай
У сюжэце прапаганды пра дыверсію ў Мачулішчах, які выйшаў учора, увагу на сябе звяртае выгляд затрыманага Максіма Лапаціна. Выглядае, што мужчыну сур'ёзна збілі пры затрыманні.

У сюжэце расказваюць, што Максім Лапацін забраў украінца Мікалая Швяца са Століна і даставіў у Мінскі раён, у вёску Чарцяж. Перавезці Швяца, па версіі прапаганды, яго папрасіла псіхатэрапеўтка Яўгенія Тачыцкая, якая цяпер жыве ў Польшчы.
Максіма Лапаціна паказваюць на кадрах з допыту. Звяртае ўвагу, што ён прамаўляе, сціснуўшы зубы. Верагодна, яму пры затрыманні зламалі сківіцу — у яго стаіць пратэз на сківіцы.
Пры пераломе сківіцы яе шыніруюць. Харчавацца пры гэтым можна толькі вадкай ежай праз трубачку.
Нагадаем, 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт А-50, з якога наводзіліся расійскія ракеты і дроны на аб'екты ва Украіне. Пасля ён паляцеў на рамонтны завод у Таганрог. «Байпол» заявіў, што гэта справа рук беларускіх партызан. Пасля дыверсіі прайшлі аблавы ў некалькіх раёнах краіны. Па інфармацыі сілавых органаў, затрымана больш за 20 чалавек.
На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі
КДБ заявіў пра датычнасць да дыверсіі супраць самалёта ў Мачулішчах спецслужбаў Польшчы
Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць
Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары