Вайна11

Што адбываецца ў Бранскай вобласці пасля нападу дыверсантаў

2 сакавіка ў Бранскую вобласць РФ пранікла група дыверсантаў. Адказнасць за гэта ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус». Журналісты РБК паглядзелі, што там адбываецца цяпер. 

Скрын відэа

Усе падʼезды да сёлаў Любячаны і Сушаны і іншых прыгранічных тэрыторый заблакаваныя. Першы блокпост — на павароце ў сяле Сачковічы, тут праверкай транспарту — так званымі фільтрацыйнымі мерапрыемствамі — займаюцца супрацоўнікі паліцыі і ДІБДР. Тут правяраюць толькі машыны, якія выязджаюць у бок Бранска.

Другі блокпост размешчаны далей па дарозе ў бок украінскай мяжы, праз 12 км. Там ужо — людзі ў вайсковай форме і ў поўнай баявой выкладцы з аўтаматамі. Для ўезду ў прыгранічную зону неабходна атрымаць спецыяльныя пропускі ў ваенкамаце найбліжэйшага райцэнтра — пасёлка Клімава. Як распавёў РБК адзін з жыхароў Клімаўскага раёна, пропускі для знаходжання ў памежнай зоне афармляюць і ў звычайны час. Людзям, якія не пражываюць на прыгранічных тэрыторыях, трэба заказваць іх за 15 дзён.

Абʼязны шлях праз сяло Салаўёўка таксама перакрыты, там на дарозе дзяжураць супрацоўнікі ФСБ. Дзве мясцовыя жыхаркі распавялі РБК са слоў сваіх знаёмых, якія пражываюць у Любячанах і Сушанах, што ім цяпер забаронены выезд з сёлаў.

Цяпер там працуе Следчы камітэт, удакладнілі яны. Акрамя таго, у мясцовых няма сувязі — паводле РБК, дыверсанты, якія напалі на вёску, адабралі ў іх мабільныя тэлефоны.

Учора Уладзімір Пуцін назваў напад на прымежны раён Бранскай вобласці тэрактам. Следчы камітэт паведаміў, што па факце нападу дыверсантаў распачатая крымінальная справа па артыкулах аб тэракце, замаху на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных органаў і знішчэнні маёмасці.

Хто пацярпеў падчас нападу і баёў з дыверсантамі

 Паводле афіцыйнай інфармацыі з расійскага боку, у сутыкненні з дыверсантамі аскепкавыя раненні атрымалі падпалкоўнік і прапаршчык пагранупраўлення ФСБ Расіі па Бранскай вобласці.

Увечары 2 сакавіка губернатар Багамаз паведаміў, што ў выніку дзеянняў дыверсантаў загінуў яшчэ адзін чалавек — мужчына 1966 года нараджэння, вадзіцель ВАЗ-2107.

Акрамя таго, агнястрэльнае раненне атрымаў 36-гадовы жыхар Сушан Алег Жукаў.

Таксама ўвечары 2 сакавіка службовы аўтамабіль Расгвардыі Fiat падарваўся на міне. Пацярпелі чацвёра супрацоўнікаў Расгвардыі. Аскепкавыя раненні атрымалі падпалкоўнік, два капітаны і сяржант паліцыі.

Загінуў 64-гадовы жыхар пасёлка Клімава Леанід Галаванаў, вадзіцель аўтамабіля Шэўрале-Ніва, якую абстралялі дыверсанты. Ён вёз трох дзяцей з сёлаў у школу, у выніку нападу раненне атрымаў адзін з іх — дзесяцігадовы Фёдар. Акрамя яго, у машыне знаходзіліся дзве дзяўчынкі, яны не пацярпелі. Міністр асветы Сяргей Краўцоў казаў, што дзесяцігадовы паранены хлопчык вывеў з машыны, якая трапіла пад абстрэл, двух іншых дзяцей, яны схаваліся ў лесе, а потым змаглі дабрацца на спадарожнай машыне да бальніцы.

Як расказала тэлеканалу «Звязда» маці Фёдара, пасля стральбы дзеці пабеглі па полі, затым выбраліся на дарогу, спынілі машыну і дабраліся да адной з вёсак. Адтуль хлопчыка перавезлі ў Клімаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Потым у Бранск.

Хто ўзяў на сябе адказнасць за атаку

Праз некалькі гадзін пасля нападу ў сеціве распаўсюдзілася відэа, на якім некалькі ўзброеных мужчын стаяць ля фельчарска-акушэрскага пункта Любечан са сцягам. Яны сцвярджалі, што прадстаўляюць «Рускі добраахвотніцкі корпус».

Дарадца офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк называў паведамленні аб нападзе ўкраінскіх дыверсантаў «класічнай правакацыяй».

Чытайце таксама:

Дзіўныя несупадзенні ў гісторыі пра «дыверсантаў» на Браншчыне 

«Нас на гэтай задачы было 45 чалавек». «Важныя гісторыі» пагутарылі з адным з байцоў «Рускага добраахвотніцкага корпуса»

«Бойцеся сваіх партызан». У офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі сітуацыю ў Бранскай вобласці

«Паднімайце бунт». Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус»

У розных гарадах Расіі — выбухі, атакі беспілотнікаў, нават «пранікненне ДРГ»

Каментары1

  • Багдан
    04.03.2023
    вы цытуеце прапагандысцкі рэсурс РБК на поўным сур’ёзе?

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю4

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць