Грамадства

Жыхару Брэста за адміністраванне лакальнага чата далі чатыры гады калоніі

Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме 10 лютага вынес прысуд Дзмітрыю Сцяпанаву, абвінаваціўшы яго ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Андрэй Лешчанка, піша «Вясна».

Згодна з матэрыяламі справы, 38-гадовы Дзмітрый Сцяпанаў у верасні 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона стварыў тэлеграм-чат, паведамленні ў якім у сакавіку 2022 года судом Ленінскага раёна Брэста прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Затым Сцяпанаў, нібыта будучы адміністратарам гэтага чата па лістапад 2022 года, аб'яднаў групу грамадзян і кіраваў дзейнасцю гэтай супольнасці, схіляючы людзей да экстрэмісцкай дзейнасці.

Акрамя таго, абвінавачаны дапускаў і не спыняў размяшчэнне іншымі карыстальнікамі Telegram-чата «ГОБК» абраз прадстаўнікоў улады і суддзяў, а таксама экстрэмісцкіх матэрыялаў, у тым ліку тых, якія распальваюць сацыяльную варожасць і варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Сцяпанава яшчэ да суда змясцілі пад варту. Спярша мужчыну судзілі па адміністрацыйных «палітычных» артыкулах, а потым распачалі крымінальную справу. Пры гэтым вельмі падобна на тое, што чат «ГОБК» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» ужо пасля затрымання Дзмітрыя.

Суд пакараў Сцяпанава пазбаўленнем волі на тэрмін чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў129

Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць!16

Ахвотным наведаць Афганістан цяпер можна зрабіць гэта прасцей21

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

Сусветныя вайсковыя выдаткі пабілі новы рэкорд. У асноўным за кошт актывізацыі Еўропы

Расійскім прызыўнікам ужо не даюць выязджаць з краіны праз Беларусь10

Мерц: У ЗША няма стратэгіі ў вайне супраць Ірана, а Іран дзейнічае майстэрна11

Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін28

У Мінску закрылася бургерная ад найбуйнейшага расійскага вытворцы мяса2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены Анджэй Пачобут4

Вызвалены Анджэй Пачобут

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць