Свет88

У Ніжнім Ноўгарадзе айцішнік выкінуўся з балкона падчас ператрусу, абставіны вельмі цьмяныя

У расійскім Ніжнім Ноўгарадзе пры цьмяных абставінах загінуў крэатыўны дырэктар мясцовай IT-кампаніі Agima Рыгор Кочанаў. СМІ паведамляюць, што ён выпаў з балкона, калі ў ягонай кватэры праходзіў ператрус.

Мясцовыя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што ператрус у айцішніка праходзіў па справе «аб педафіліі». Што менавіта яму ставілася ў віну, незразумела, кажуць толькі, што ў яго нібыта знайшлі больш за 20 тэрабайт дзіцячай парнаграфіі. Але афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная.

Кочанаў нібыта адчыніў дзверы супрацоўнікам праваахоўных органаў, распісаўся ў пастанове і «не стаў аднеквацца». А калі паліцыянты пачалі праводзіць ператрус, то пайшоў на балкон і выпаў з акна.

Расійскі Следчы камітэт ад каментароў устрымліваецца, а паліцыя адпраўляе журналістаў да Следчага камітэта. 

Калегі і знаёмыя Кочанава сцвярджаюць, што абвінавачанні яго ў педафіліі — поўная лухта, і даюць яму станоўчыя характарыстыкі. Пры гэтым кажуць, што загінулы публічна выступаў супраць вайны ва Украіне.

Загінулы быў даволі вядомым чалавекам у сваёй сферы. Акрамя працы ў Agima, Кочанаў вёў курсы графічнага дызайну, распрацоўваў майстар-класы па ілюстрацыі, адаптыўным вэб-дызайне і кіраванні творчым калектывам. У якасці дызайнера ён супрацоўнічаў з выдавецтвамі Cambridge University Press і Hart Publishing, часопісамі «Сноб» і «Игромания». Пад кіраўніцтвам Кочанава быў распрацаваны і запушчаны першы адаптыўны сайт у Расіі. Ён выступаў таксама спікерам найбуйнейшых расійскіх і міжнародных канферэнцый.

Каментары8

  • Рр
    09.12.2022
    Так работает ганебная расейскай прапаганда, убить , а потом очернить , мол не жалейте.
  • Алесь
    09.12.2022
    Слушна не Качэнаў, а Кочанаў - націск на першы склад у гэтым прозьвішчы. 
  • Алесь
    10.12.2022
    Таксама ў дачэньні да Рыгора (Грышы, як ён сам сябе называў і падпісваў працы) - "айцішнік" гучыць амаль пагардліва. Гэта быў найперш выбітны ілюстратар: https://www.pinterest.com/grishakochenov/illustration/ Ягоны брат (для якога Рыгор аформіў шмат цудоўных вокладак на кніжкі) - вядомы прафэсар эўрапейскага права Зьміцер (Дымітры) Кочэнаў, хіба найважнейшы на сёньня адмыслоўца у галіне грамадзянства. Шчырыя спачуваньні сям'і загінулага! 

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць