Культура1515

Конкурс перакладнікаў часопіса «ПрайдзіСвет»

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» абвяшчае пра пачатак прыём перакладаў для другога конкурсу перакладнікаў.

Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» запрашае ўзяць удзел у чарговым конкурсе перакладнікаў.

Гэтым разам конкурсы прымеркаваныя да выхаду трэцяга нумару часопіса, тэматыку якога можна акрэсліць як калядна-містычную.

Вашай увазе прапануем 9 вершаў з дзевяці моваў: ангельскай, гішпанскай, італьянскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай, французскай і шведскай. У параўнанні з мінулым нумарам мы зменшылі колькасць моваў, выключыўшы тыя, конкурсы з якіх не адбыліся. Пры жаданні яны будуць вернутыя. Таму калі ў дадзеным спісе, вы не знойдзеце вершаў на той мове, з якой перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (па пошце альбо на форуме). Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове.

Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў трэцім нумары часопіса, выхад якога запланаваны на канец снежня.

Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: [email protected], альбо размясціць на нашым форуме, дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.

Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы, бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме – па гэтай спасылцы. – альбо націснуўшы на кнопку “Рэгістрацыя” на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.

Пераклады прымаюцца да 1 снежня.

З перакладамі пераможцаў папярэдняга конкурсу можна пазнаёміцца

Спампаваць тэксты для перакладу можна тут: http://prajdzisvet.org/main.do?method=contests

тут.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць