Вайна11

Маштабы шкоды энергаабʼектам Украіны могуць перавысіць наступствы нападаў 10-12 кастрычніка — «Укрэнерга»

Расія раніцай нанесла масіраваныя ўдары па ўкраінскіх абʼектах крытычнай інфраструктуры. Наступствы атакі могуць быць горшыя за тыя, што былі 10-12 кастрычніка пасля выбуху на Крымскім мосце.

Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Аб тым, што маштаб пашкоджанняў украінскіх энергетычных абʼектаў ад сённяшніх удараў «сумерны» з атакамі 10-12 кастрычніка або «можа іх перавышаць», заявілі ў «Укрэнерга».

 Спецыялісты прымаюць усе меры для больш хуткага аднаўлення электразабеспячэння ў рэгіёнах, якія зараз засталіся без святла.

Кампанія паведаміла аб абмежаваннях у энергазабеспячэнні ў Кіеве, а таксама Кіеўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Жытомірскай, Сумскай, Харкаўскай, Палтаўскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай і Кіраваградскай абласцях.

Аператар украінскіх чыгунак «Укрзализныця» таксама распавёў, што некаторыя ўчасткі шляхоў абясточаны. Цягнікі едуць з рэзервовымі цеплавозамі. 

У шматлікіх раёнах праблемы з інтэрнэтам.

Масіраваны ракетны ўдар па Украіне быў нанесены ў ноч на 22 кастрычніка. Абстрэлы былі не не менш як у 10 абласцях.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што з ночы расейцы выпусцілі па Украіне 36 ракет. «З ночы вораг здзейсніў масіраваную атаку: 36 ракет, большасць з якіх збіта».

Ён апублікаваў фота наступстваў расійскага ўдару на адным з энергетычных абʼектаў.

«На фота толькі адзін з прыкладаў таго, як вораг спрабуе нас зламаць. Гэта подлыя ўдары па крытычна важных абʼектах. Характэрная тактыка тэрарыстаў. Свет можа і павінен спыніць гэты тэрор», — заклікаў ён.

Раней паветраныя сілы Украіны паведамілі, што раніцай у суботу Расія атакавала Украіну крылатымі ракетамі Х-101 і «Калібр»: 18 з іх збіла супрацьпаветраная абарона.

Каментары1

  • .
    22.10.2022
    Россия - террористическая страна.

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць