Свет22

МУС Літвы прапануе разарваць двухбаковыя пагадненні з Беларуссю

У панядзелак міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце вынесла на пасяджэнні Дзяржсавета па абароне прапанову аб скасаванні двухбаковых міжнародных дагавораў і міжведамасных пагадненняў з Беларуссю, заключаных у сферах кіравання МУС, піша Delfi.lt.

Фота: ELTA

«Беларускі рэжым не перастае выкарыстоўваць мігрантаў як інструмент палітычнага ціску, а беларускія чыноўнікі сваімі актыўнымі дзеяннямі спрыяюць арганізацыі крызісу нелегальных мігрантаў і разбурэння агароджы. Паколькі Беларусь парушае прынцыпы міжнароднага права і не выконвае двухбаковыя пагадненні, яны губляюць сваё значэнне, і мы прапануем іх скасаваць», — гаворыцца ў заяве міністра ўнутраных спраў Білатайце.

Паводле яе слоў, з улікам таго, што геапалітычныя пагрозы ў рэгіёне не памяншаюцца, а Беларусь як саюзнік Расіі працягвае ажыццяўляць арганізаваную гібрыдную агрэсію супраць Літвы на мяжы, двухбаковыя міжнародныя дамоўленасці з Беларуссю ўжо губляюць сэнс.

Каментары2

  • будуйма Сцяну
    26.09.2022
    Пусціць на плот не дрот,
    А камяні пусціць на плот
    Летуву абараніць:
    З Вялікай Кітайскай сцяной
    Агароджу злучыць.

  • Гэты свет такі ж як і 2000 год таму назад
    26.09.2022
    Ну туркі падкараўлілі б і з кулямета паклалі б усіх але то туркі, а то краіны балтыі і яны толькі паперу рваць могуць.

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Раскрыта сетка беларускіх шпіёнаў пад дыпламатычным прыкрыццём14

Парыж: Макрон папярэдзіў Лукашэнку16

Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову Макрона і Лукашэнкі2

Развод з Масквой у абмен на еўрапейскі бязвіз. Арменія сыходзіць з расійскай арбіты пад пагрозы Пуціна8

Павел Латушка адказаў на заклік Калеснікавай: Як перамагчы рак, калі яго не лячыць?13

Варшаву ў Беларусі цікавілі толькі правы польскай меншасці і Касцёл, вось яна і прайграла — былы польскі дыпламат30

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку19

ЕС збіраецца узмацніць міжнародны ціск на Расію пасля ўдараў «Арэшнікам»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць