Эканоміка55

«Беларускімі там могуць быць толькі гумовыя ножкі і налепка «Н». Што за ноўтбук мог выпусціць «Гарызонт»

На выступ 1 верасня перад школьнікамі ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка прынёс «унікальную беларускую распрацоўку» — ноўтбук. Ён прызнаўся, што пакуль беларускага ў ім каля 12%, але ўжо да канца года будзе 30%. Што гэта можа быць за распрацоўка?

На сайце «Гарызонта» ніякіх камп'ютараў у продажы няма — толькі тэлевізары, мікрахвалёвыя печы, воданагравальнікі і газавыя пліты.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», апошнім часам на заводзе тэхніку для быту не распрацоўвалі — яны пераключыліся на вайсковыя распрацоўкі.

Які камп'ютар выдалі за гарызонтаўскі, па фота сказаць складана. Ёсць падабенства, напрыклад, з мадэлямі Lenovo.

Lenovo IdeaPad 3, які вельмі падобны да «беларускай распрацоўкі»

«Сучасныя ноўтбукі, як і тэлефоны знешне вельмі падобныя адзін да аднаго. Мы бачым стандартныя рамкі экрана, два USB і выхад пад навушнікі з левага боку. Што там справа — невядома, бо яго не паказалі з іншага ракурсу. Корпус вельмі тонкі, усё выглядае нібыта гэта нейкі кітайскі ўзор, на які начапілі свой лагатып», — заўважае спецыяліст у галіне камп'ютарнай тэхнікі (ён не звязаны з заводам). 

Эксперт кажа, што з цяжкасцю можа сабе ўявіць, што складаюць гэтыя 12% беларускага. 

«Магчыма гэта нейкія дэталі накшталт гумовых ножак, на якіх стаіць ноўтбук, тэарэтычна можна зрабіць уласны корпус. Але што тычыцца ўнутранасцяў, то нічога беларускага там дакладна быць не можа. Таму вельмі цяжка ўявіць, якім чынам яны збіраюцца ўжо да канца года лакалізаваць яго на 30%. Тым больш, каб гэта быў самы сучасны камп'ютар на ўзроўні сусветных тэхналогій, пра які кажа Лукашэнка».

На думку спецыяліста, павялічыць узровень лакалізацыі ў пэўнай ступені можна за кошт расійскага працэсара «Эльбрус». Але гэта ўсё адно не будзе беларуская дэталь. 

Плюс нават апошнія расійскія працэсары па сучасных мерках працуюць павольна і моцна награюцца. 

«Яны маюць паказчыкі, як у працэсары ад Intel ці AMD дзесяцігадовай даўніны. Відавочна, што пры іх выкарыстанні гаворкі пра «сучасны камп'ютар на ўзроўні сусветных тэхналогій» ісці не можа. Іншае, за кошт чаго яны могуць павялічыць узровень лакалізацыі — гэта экран. Гарызонт можа вырабляць свае экраны да ноўтбукаў, таму, калі глядзець менавіта на фізічныя аб'ёмы — можна будзе казаць, што там каля 30% беларускага, бо экран гэта і ёсць каля траціны ад усяго камп'ютара.

Таму «беларускі» ноўтбук у лепшым выпадку можа выглядаць так: уласны корпус з гумовымі ножкамі, свой экран і нізкапрадукцыйных расійскі працэсар».

Тым не менш, спецыяліст схільны меркаваць, што сітуацыя з «беларускім» ноўтбукам будзе выглядаць, як з матацыкламі M1NSK і электрамабілям беларускай вытворчасці.

Прадстаўлены сёння «Гарызонт» — не першы «беларускі» ноўтбук. У 2009 годзе ў нас ужо быў «свой» ноўтбук — Integral M401S. Натуральна, што нічога беларускага ў ім не было.

Каментары5

  • даведка
    01.09.2022
    Горизонт (Horizont) даже филаментные лампочки на Брестском электроламповом заводе собирает полностью из китайских комплектующих, при этом производство убыточно, а вы хотите, чтобы на заводе телевизоров с кинескопом вдруг разработали свой собственный ноутбук. ))
  • Палата номер 6
    01.09.2022
    Я понял так, что перед тем, как презентовать китайский ноут, лукашенко провёл с ним не одну ночь в задушевных разговорах, как раньше вёл задушевные беседы с китайско-французким мотоциклом.
  • feafania
    01.09.2022
    Saran, так, у мяне такі. Зьнешне вельмі падобны.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць29

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць29

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць