Літаратура11

«І на гэтым мікрабусе еду я па Беларусі». Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко

Палітвязень-нашанівец Андрэй Скурко ў лісце да жонкі Паўліны прыслаў новы дзіцячы верш. Завецца верш «Мікрааўтобус», і ён ужо пятнаццаты з цыклу пра машынкі.

Тамашык, сын Андрэя Скурко. Перадусім для яго гэтыя вершы і пішуцца

Белы свой мікрааўтобус

Называю я «мікробус».

І на гэтым мікрабусе

Еду я па Беларусі.

Па шашы ляцім у Брэст —

У бабулі там агрэст,

І клубніцы, і арэхі,

Буг і Мухавец там рэкі.

Бачым замкі на гары

У Наваградку й Міры.

А ў Браславе і Мёрах

Пакупаемся ў азёрах.

Ля Дняпра на паплавах

Мы пабачым журава.

А ля самае сталіцы

Пад Заслаўем ёсць чарніцы.

І на ўсіх шляхах-дарогах

Мы машын спаткаем многа

Грузавых і легкавых —

Во нагледжуся на іх!

Тамашык з мамай

А тым часам вёршы Андрэя цяпер можна прачытаць і на паперы. Днямі выйшла кніга Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў». У ёй 65 вершаў, на кожнай старонцы — яркія малюнкі, а ў канцы кнігі — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мультфільмах.

Кніжка ў аправе (цвёрдая вокладка), на добрай паперы. Набыць можна самавывазам у Мінску, а таксама з дастаўкай па Беларусі і за мяжу.

Глядзіце, чытайце, вучыце вершы Андрэя, ды абдымайце адзін аднаго.

Каментары1

  • хамса ў тамаці
    28.08.2022
    сумныя вочы ў дзіця (

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе19

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах10

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай21

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

Гандляры адзеннем, супрацоўнікі аграсэрвісу і КДБ. Хто працуе ў арганізацыі, адказнай за ядзерны могільнік у Беларусі?2

Па вуліцах цяклі патокі палаючай нафты. Апакаліптычныя кадры з Туапсэ, дзе ўкраінцы нанеслі ўдар па НПЗ21

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка2

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе19

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць