Улада77

Прадпрымальнікі прапануюць зняць шэраг міністраў

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 21 верасня ў Мінску на Усебеларускім саміце прадпрымальнікаў «За права прадпрымаць!».

Індывідуальныя прадпрымальнікі прапаноўваюць прэзідэнту Беларусі разгледзець пытанне аб прафесійнай прыдатнасці і ступені адпаведнасці займанай пасадзе міністра гандлю, міністра эканомікі, а таксама міністра па падатках і зборах.

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай 21 верасня ў Мінску на Усебеларускім саміце прадпрымальнікаў «За права прадпрымаць!». У мерапрыемстве, арганізаваным РГА «Перспектыва», узялі ўдзел прыкладна 200 прадпрымальнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца патрабаванне дазволіць суб’ектам малога прадпрымальніцтва гандляваць беларускім півам у кіёсках і павільёнах, спыніць практыку канфіскацыі тавараў і накладання вялікіх штрафаў, аб’явіць мараторый на праверкі прадпрымальнікаў тэрмінам на два гады.

Апрача таго, прадпрымальнікі настойваюць на адмене забароны на наём ІП работнікаў, а таксама на аднаўленні кіёскаў у Мінску і іншых гарадах «для аптымізацыі рознічнага гандлю і падтрымкі тавараабароту».

У дакуменце падкрэсліваецца, што прадпрымальнікі гатовыя дапамагчы дзяржпрадпрыемства ў разгрузцы складоў, стварэнні новых працоўных месцаў. Яны таксама гатовыя аказваць падтрымку мясцовым бюджэтам і «дапамагаць людзям перажыць цяжкія часы, прапаноўваць даступныя, якасныя тавары». «Мы гатовыя ўсё гэта зрабіць, але без прымусу і навязвання нам цэн, квот, рэжыму найму і формы аплаты», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Удзельнікі канферэнцыі выступаюць за «рэальнае партнёрства бізнесу і ўлады», але супраць «імітацыі падтрымкі прадпрымальніцтва». «Мы пакідаем за сабою права абараняць нашы канстытуцыйныя правы, выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю ўсімі законнымі сродкамі аж да забастовак і дэманстрацый у выпадку далейшага ігнаравання патрабаванняў і прапаноў саміту», — падкрэсліваецца ў прынятай рэзалюцыі.

Як паведаміў БелаПАН лідэр «Перспектывы» Анатоль Шумчанка, тэкст дакумента будзе адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў, абласныя выканкамы і Мінгарвыканкам.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць