Усяго за лаўры пераможцаў пазмагаюцца 1540 спартсменаў, але беларусаў сярод іх не будзе. Пра гэта сведчыць спіс удзельнікаў спаборніцтваў, размешчаны ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Напярэдадні Іван Ціхан, кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, казаў пра тое, што Беларусь не пакідае спробаў трапіць на чэмпіянат. На адрас Еўрапейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі быў накіраваны ліст з просьбай уключыць у спіс удзельнікаў і беларускіх атлетаў, якія, як і расіяне, адхіленыя з-за падзей ва Украіне. Па словах Ціхана, адказ павінен прыйсці ў найбліжэйшы час.
Ці дачакалася БФЛА афіцыйнага адказу, пакуль невядома. Аднак спіс, выстаўлены на сайце міжнароднай федэрацыі, сведчыць пра тое, што беларусаў усё ж вырашылі пакінуць за бортам спаборніцтваў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары