Навука і тэхналогіі

Даследаванне: сабакі насамрэч могуць разумець чалавечую дабрыню

Паводле працы аўстрыйскіх даследчыкаў, сабакі здольныя разумець намеры людзей. Навукоўцы высветлілі гэта падчас эксперыменту, калі яны наўмысна або ненаўмысна адмаўлялі сабакам у ежы і сачылі пры гэтым за іх рэакцыяй, піша The Times.

Фота: pixabay.com

Каманда з Венскага універсітэта ветэрынарнай медыцыны правяла эксперымент, у якім паўдзельнічалі 96 сабак розных парод і ўзростаў. Навукоўцы хацелі вызначыць, наколькі сабакі здольныя ўспрымаць чалавечыя намеры і разумеюць людзей. Напрыклад, калі чалавек чагосьці не робіць, то ён не можа, альбо спецыяльна гэтага не жадае?

Удзельніцу каманды змясцілі ў празрыстую скрыню з дзіркамі ў пярэдняй панэлі. Калі да скрыні падыходзіў сабака, даследчыца спрабавала перадаць яму кавалак каўбасы праз дзіркі ў панэлі.

Часам эксперыментатарка падносіла ежу да дзіркі, але потым хутка адцягвала руку ад панэлі, нібыта дражніла сабаку. У іншых выпадках жанчына працягвала руку да дзіркі, а потым нібыта выпадкова ўпускала каўбасу з рук.

Сабакі рэагавалі больш нецярпліва ў тых выпадках, калі чалавек нібыта не хацеў даваць ім ежу, чым тады, калі ў яго выпадкова не атрымоўвалася гэта зрабіць. Сваё стаўленне жывёлы выказвалі тым, што радзей падыходзілі да эксперыментатаркі і часцей ад яе адыходзілі. Таксама яны больш часу ляжалі — як сведчыць іншая праца, сабакі так робяць, калі чалавек, які за імі назірае, забараняе ім есці.

Калі чалавек «выпадкова» не мог даць сабакам каўбасу, яны часцей махалі хвастом у правы бок. Меркавана, такі кірунак звязаны з левым паўшар’ем мозга сабак, у якім апрацоўваюцца станоўчыя эмоцыі, таму можна зрабіць выснову, што ў такіх выпадках жывёлы добра ставіліся да эксперыментатаркі.

Вайна і хвастатыя сябры. Шчымлівыя гісторыі пра выпрабаванні і любоў

Сабака штоночы прыходзіў да немаўляці для таго каб упэўніцца, што з ім усё добра. Гэтае ВІДЭА стала вірусным

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць