КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ пяць чалавек. Сярод іх доктар Андрэй Любецкі
Цяпер у гэтым спісе КДБ 876 чалавек, 137 з якіх — беларусы.

Андрэй Любецкі
У спіс дадалі Сяргея Канавалава, Андрэя Любецкага, Уладзіміра Агіевіча, Сяргея Глебку і Вадзіма Смірнова.
Сяргей Канавалаў і Сяргей Глебка — «рэйкавыя партызаны». Уладзімір Агіевіч быў асуджаны да трох гадоў зняволення па справе Зельцэра за пакінуты каментарый пра забітага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Вадзім Смірноў быў затрыманы за негатыўныя каментары пра расійскіх вайскоўцаў і ўлады Расіі.
Андрэй Любецкі — сківічны хірург, асуджаны на пяць гадоў зняволення па чатырох артыкулах КК.
Цяпер у гэтым спісе КДБ 876 чалавек, 137 з якіх — беларусы.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары