Літаратура66

Уладзімір Някляеў. Перад апошняй сусветнай вайною. Верш

Уладзімір Някляеў апублікаваў у сябе ў Фэйсбуку ўрывак з паэмы, якая пакуль не мае назвы. 

Сонца над Токіа. А над Нью-Ёркам агні.
Каваю пахне Парыж. А Стамбул пахлавою.
Ціха плывуць над зямлёю
Апошнія мірныя дні
Перад апошняй сусветнай вайною.

Марш Мендэльсона ў палацы Манака гучыць,
Правіцца баль, на вяселлі гуляе паўсвета,
Соладка п’ецца віно,
але ўсё-ткі на вуснах гарчыць
Перад апошняй вайною апошняе лета.

У Ватыкане моліцца Папа за мір,
У Аль-Хараме малітвы над храмам, як ветразі,
Ніл працякае, як вечна ён цёк, праз Каір — 
Ды ўжо паціху вада чырванее пры беразе.

Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,
Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім —
І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі с паліц:
Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф.М. Дастаеўскім.

Колькі прарокаў! І ўсе — пра канец. Пра сыход. 
Піфія ў Дэльфах. Ісая і Аўдзій. І Ванга.
Вось і танцуе Дэтройт свой апошні факстрот,
І Аргенціна танцуе апошняе танга.

Бліскае срэбрам на рынку Пусана луска,
Заўтра ўжо сейнеры выйсці не змогуць на ловы,
Новы «Лятучы галандец» — крэйсер «Масква»
Сёння ўваходзіць ва Усходняе мора…

Сталёва
Бліскаюць лодкі падводныя там, дзе кіты
Шляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны…
Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!
І не Ісая прарочыў
Кроў Украіны!

Можна прарочыць такое, калі звар’яцець,
І калі ўбачыць, ступіўшы за ўсе небасхілы,
Як перад смерцю ўкраінскай красуецца руская смерць
Каля магілы.

На піраміды Егіпта цярушыцца вечнасці пыл.
«Жні, што пасееў», — напісана ў фіўскіх грабніцах.
І падымаюцца пылам і прахам з магіл
Дзеці і ўнукі, якім ужо не нарадзіцца.

А ў рэстаранах, у барах і пабах, ва ўсіх кабарэ,
Дзе куртызанка Еўропа спявае і грае,
Break. Перапынак. Бо жах куртызанку бярэ:
Божая Маці ў яе на руках памірае.

Каментары6

  • IR
    05.07.2022
    ...А прарокi, якiя пяюць пра сыход,
    Ужо адыйшлi и нiколi не вернуцца з поля.
    А для прарокау, сення жывучых сярод
    Нашага часу i мкнуцца да новых шырот
    Можна узупэунiць цiкавы палет
    Свежых натхненняу пра новыя свежыя хвалi.
    И напэуна, што тыя надхненнi пра свет
    Ужо не павiнныя быць пра сыход и пра войны.
    Я не прарок?!...
    Але хтосьцi калисьцi сказау:
    " Жни што пасеяу!"
    Дык сей , што ты хочаш пажаць.
    Пэуна пажаць ты не хочаш " апошняе лета..."
    Сей пра спякотныя мирныя дни,

    Сей пра вяликiя ясныя хвали
    Светлага неба i яркага сонца у вачах,
    Найпрыгажэйшага колеру у свеце.
    Сей пра каханне и пра пачуцце...
    Сей пра бацькоускi Вялiкi завет...
    I пра бацькоу, што жывее жывых
    Не адказалi николi ни словам ни справай.
    Сей пра дзяцей и пра унукау, ...яны нарадзяцца!
    Сей пра водар шыпшын у Беларускiм Палессi
    Сей пра крык жураулеу и пра клекат буслоу...
    Сей пра усе, не скупися на добрыя словы и мэты...
    Пра жыцце.
    Поунай прыгаршняй сей пра жыцце и дышы поунай груддзью дышы...
    Бо жывыя.
    Мы жывыя!
  • IR
    06.07.2022
    ...А пророки, поющие об уходе, уже ушли и никогда не вернутся с поля. А для пророков, сегодня живущих среди Нашего времени и стремящихся к новым широтам, Вы можете воспользоваться интересной палитрой Свежих вдохновений и о новых свежих волнах. И я уверен, что эти вдохновения о мире больше не должны быть связаны с выходом на пенсию и войнами. Я не пророк?!... Но кто-то из Калистии сказал: "Что посеешь, то и пожнешь!" Так что сейте то, что хотите пожать. Ты не хочешь пожинать пеон "последнее лето..." Скажи о жарких мирных днях, Скажи о больших ясных волнах Яркого неба и ярком солнце в твоих глазах, Самый красивый цвет на свете. Разговоры о любви и чувствах... Разговоры о Великом Завете Отца... И об Отце, живом живом... Они никогда не отвечали ни словом, ни делом. Разговор о детях и внуках, ... они родятся! Разговоры о аромате шиповника в белорусской Полесье Разговоры о крике журавлей и кудахтанье аистов... Разговоры обо всем, не скупитесь на добрые слова и цели... О жизни. Вздыхать о жизни полной пригоршней и дышать полной грудью... Потому что они живые. Мы живы!
  • per aspera
    10.07.2022
    IR, Вялікае Дзякуй. Слушны адказ на верш нашага Майстра

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць