Здарэнні33

Псеўдарэлігійная арганізацыя ў Брэсце выманьвала грошы ў хворых людзей

Супрацоўнікі УКДБ РБ па Брэсцкай вобласці на тэрыторыі рэгіёну выявілі і спынілі дзейнасць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі дэструктыўнай скіраванасці «Фархат‑Ата».

Супрацоўнікі УКДБ РБ па Брэсцкай вобласці на тэрыторыі рэгіёну выявілі і спынілі дзейнасць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі дэструктыўнай скіраванасці «Фархат‑Ата».

Як стала вядома органам дзяржбяспекі, мерапрыемствы насілі сістэмны характар, а для выканання культу і абрадаў выкарыстоўваліся арэндаваныя памяшканні, а таксама кватэры уцягнутых у арганізацыю, паведамляе БелТА. З Казахстана ў Брэст прыязджалі «вучні Месіі», якія ладзілі для прыхільнікаў лячэбныя сеансы. За кожны з такіх сеансаў яны бралі плату па 50 тысячаў беларускіх рублёў за адну гадзіну.

У ходзе расследавання таксама было ўстаноўлена, што ў траўні мінулага году памёр жыхар Брэста, які адмовіўся ад медыкаментознага лячэння жыхар, патрапіўшы пад рэлігійнае ўплыў адэптаў культу.

Падчас чарговага візіту вучняў «Фархат‑Аты» у Брэст, супрацоўнікі КДБ зрабілі кантрольную закупку паслуг у кіраўніка брэсцкага аддзялення незарэгістраванай арганізацыі. Паводле вынікаў праверкі супрацоўнікі падатковай інспекцыі ў дачыненні да арганізатара склалі тры адміністрацыйных пратаколы і накіравалі іх для разгляду ў суды адпаведных інстанцый.

Супрацоўнікі КДБ мяркуюць, што створаны ў Брэсце культ паслядоўнікаў «Фархат‑Ата» з’яўляўся тыповым камерцыйным праектам з рэлігійнай абалонкай, накіраваным на выманьванне сродкаў у якія маюць праблемы са здароўем грамадзян.
Паводле наяўных звестак, пад рэлігійнае ўплыў секты «Фархат‑Ата» патрапілі каля 130 чалавек.

Даведка.
«Фархат‑Ата» была створаная ў сярэдзіне 1980‑х гадоў грамадзянінам Казахстана Абдулаевым Фархатам Мухамедовічам, які ўзвёў сябе ў ранг «Стваральніка» і «Месіі чалавецтва». У Расіі і Казахстане зафіксаваны шэраг выпадкаў, калі цяжка хворыя асобы, трапіўшыя под уплыў гэтай секты, паміралі ў сувязі з адмовай ад лячэння традыцыйнымі спосабамі медыцыны. У прыхільнікаў гэтага культу адзначаюцца псіхічныя расстройствы, а таксама факты суіцыду з прычыны асаблівасцяў медытацыі. Адной з формаў ўключэння ў створаную структуру будучых паслядоўнікаў з’яўляецца арганізацыя і правядзенне семінараў па лячэнні фізічных хвароб.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»14

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

У Чыце на Парад Перамогі ўпершыню вывелі калону жонак і маці ўдзельнікаў вайны з Украінай10

Асобнай калонай на парадзе пусцілі вайскоўцаў з Паўночнай Карэі4

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну7

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні35

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі4

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»14

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць