Грамадства

Шэсць беларускіх суддзяў звольніліся па ўласным жаданні

Аляксандр Лукашэнка сваім указам ад 30 мая вызваліў ад пасадаў 23 суддзяў. Як паведамлялася раней, гэтым жа ўказам быў прызначаны шэраг суддзяў, у тым ліку тры новыя суддзі Вярхоўнага суда.

Суддзі былі вызваленыя ад пасадаў па розных прычынах: у сувязі з выхадам у адстаўку, у сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў, па ўласным жаданні, у сувязі з пераводам на іншую працу, у сувязі з дасягненнем гранічнага ўзросту знаходжання на дзяржаўнай службе, піша reform.by.

У адстаўку адпраўленыя:

Абрамовіч Вольга Віктараўна — суддзя суда Барысаўскага раёна;

Баўсук Ала Іванаўна — намеснік старшыні і суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна;

Болатава Марына Георгіеўна — суддзя суда Барысаўскага раёна;

Гаўрылаў Аляксандр Юр'евіч — суддзя суда Лідскага раёна;

Данільчык Сяргей Уладзіміравіч — суддзя суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы;

Дамненка Марына Іванаўна — суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля;

Казлоў Яўген Віктаравіч — суддзя Мінскага абласнога суда;

Курыла Віктар Аляксандравіч — суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з наступным паведамленнем аб яго вызваленні і з пасады ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу;

Лупіновіч Аляксандр Станіслававіч — суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з наступным паведамленнем аб яго вызваленні з пасады ў Савеце Рэспублікі;

Пенкрат Аксана Анатольеўна — суддзя суда Бярэзінскага раёна;

Папкова Алена Міхайлаўна — старшыня і суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска;

Шкель Таццяна Уладзіміраўна — суддзя суда Талачынскага раёна.

Па ўласным жаданні:

Валодзін Юрый Аляксандравіч — суддзя эканамічнага суда Віцебскай вобласці;

Главацкі Павел Васільевіч — суддзя суда Брэсцкага раёна;

Здановіч Вадзім Святаслававіч — старшыня і суддзя суда Кобрынскага раёна;

Парахонька Наталля Васілеўна — суддзя суда Аршанскага раёна і г. Оршы;

Рымша Ігар Сяргеевіч — суддзя эканамічнага суда Віцебскай вобласці;

Шышкавец Дзяніс Юр'евіч — суддзя эканамічнага суда горада Мінска.

У сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў вызваленыя ад пасады:

Аляхновіч Васіль Пятровіч — старшыня суда Навагрудскага раёна, пакінуты на пасадзе суддзі ў гэтым судзе.

Баланедзь Сяргей Часлававіч — суддзя суда Смаргонскага раёна;

Дамарад Дзмітрый Анатольевіч — суддзя суда Смаргонскага раёна;

Камалыева Арцёма Сяргеевіча вызвалілі ад пасады ў сувязі з пераводам на іншую працу, а Філіпчык Рыму Іванаўну — у сувязі з дасягненнем гранічнага ўзросту знаходжання на дзяржаўнай службе з наступным паведамленнем аб яе вызваленні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць