Грамадства

Больш за дзясятак абраз і пагроз на адрас Лукашэнкі, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі. Як судзяць хворага на рак Паўла Кучынскага

Суд Вілейскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы жыхара Маладзечна, палітвязня Паўла Кучынскага, піша «Вясна».

Справу разглядае суддзя Канстанцін Калядаў, дзяржабвінаваўца — намеснік пракурора раёна Андрэй Жукоўскі.

Палітзняволенага Паўла Кучынскага затрымалі 26 студзеня 2022 года і да суда змясцілі ў следчую турму ў Жодзіне, пры гэтым ён мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя раку.

Спачатку родным казалі, што Павел затрыманы на трое сутак, а пасля высветлілася, што яго будуць трымаць пад вартай да суда. Родныя ездзілі ў Бараўляны за паперамі, што яму неабходнае лячэнне, пастаянныя абследаванні і яго нельга трымаць у такіх умовах, пісалі ў пракуратуру і Адміністрацыю Лукашэнкі — але нічога не дапамагло.

Сваякам удалося дабіцца, каб Кучынскага звазілі ў Бараўляны на абследаванні, па выніках якіх бачна, што стан здароўя Паўла пагоршыўся, пачаўся запаленчы працэс. Калі маці прывезла вынікі абследавання следачай з просьбай аказаць дапамогу, тая сказала, што ён нібыта не скардзіцца і што родныя «гэтымі дзеяннямі затрымліваюць працэс».

Канчаткова Кучынскага абвінавачваюць па 5 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 389 Крымінальнага кодэкса (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля);
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады);
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
  • ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса (абраза суддзі або народнага засядацеля).

У справе некалькі пацярпелых суддзяў і прадстаўнікоў улады: Лукашэнка, Філістовіч, Бедункевіч, Каханоўская і Прыгара.

Па матэрыялах абвінавачання, Павел Кучынскі 30 мая 2021 года, маючы намер на публічную абразу прэзідэнта Беларусі, з выкарыстаннем мабільнага тэлефона размясціў у тэлеграм-чаце «Маладзечна. Жыццё для.Чат» размясціў негатыўны каментарый з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання. У той жа дзень, у тым жа тэлеграм-канале абразіў прадстаўніка ўлады, суддзю Маладзечанскага раёна Іну Каханоўскую.

2 ліпеня 2021 года ў зняважлівай форме публічна абразіў начальніка РАУС Маладзечанскага раёна Вадзіма Прыгару, прычыніў яму маральныя пакуты, прынізіў аўтарытэт супрацоўніка міліцыі. З помсты за ягоную службовую дзейнасць таксама размясціў пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў.

Яшчэ адзін эпізод тычыцца размяшчэння каментарыя з пагрозамі гвалту на адрас суддзі Іны Каханоўскай.

Абразлівыя каментарыі Кучынскі пакідаў у маладзечанскім тэлеграм-канале «Маладзечна. Чат» у ліпені 2021 года шэсць разоў. Апроч абразы Лукашэнкі, Вадзіма Прыгары і Іны Каханоўскай, дапускаў абразы памочніка камандзіра ўзвода ППС Маладзечанскага раёна Філістовіча і намесніка начальніка ГУБАЗ Бедункевіча.

Усяго ў справе больш за 10 эпізодаў нанясення абраз пацярпелым, здзейсненых з ліпеня па кастрычнік 2021 года.

У суд былі выкліканыя сведкі — маці Паўла Жаровіна і сваячка Скапец, якія адмовіліся даваць паказанні супраць блізкага чалавека. У той жа час у якасці сведкі заявіў сябе дзядуля Паўла Іван Кучынскі.

Кучынскі сваю віну прызнаў у поўным аб’ёме.

У судзе дзяржабвінаваўцам было заяўленае хадайніцтва працягваць судовае пасяджэнне ў закрытым рэжыме, паколькі могуць быць агалошаныя персанальныя даныя ўдзельнікаў працэсу, а таксама агучаныя звесткі якія прыніжаюць удзельнікаў працэсу — пацярпелых.

Пасля перапынку суд падтрымаў хадайніцтва. Далей пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся4

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»9

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК6

У Ханты-Мансійскай акрузе ўпершыню абвясцілі рэжым ракетнай небяспекі. Гэта амаль за 2000 км ад Украіны3

ЗША сцвярджаюць, што знішчылі некалькі іранскіх катараў. Фуджэйру атакавалі дроны2

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі3

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране13

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся4

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць