Грамадства

«Думаю, лёс падсудных ужо вызначаны». Жонка баранавіцкага актывіста Гундара — пра суд над мужам

Суд па «справе Аўтуховіча», адным з фігурантаў якога з'яўляецца Уладзімір Гундар, пачнецца 18 мая. Як ён будзе праходзіць і якія навіны прыходзяць ад Уладзіміра напярэдадні судовага пасяджэння, Intex-press распавяла Алена Гундар.

Уладзімір Гундар адбывае пакаранне па арт. 366 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак») і праходзіць абвінавачаным яшчэ па двух крымінальных артыкулах — «Стварэнне злачыннай арганізацыі» (ч. 2. 285 КК РБ) і «захоп альбо ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (ч. 2. 357 КК РБ), яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

— Валодзі ўручылі паперу, што суд будзе адкрыты, але праходзіць будзе проста ў [гродзенскай] турме. Яго не павязуць у горад. Наколькі я ведаю, неабходна пісаць заяву на імя начальніка турмы, каб ён даў дазвол прыйсці ў суд. Малаверагодна, што я змагу там папрысутнічаць, але 18 мая паспрабую прыехаць да пачатку суда, — распавядае Алена Гундар.

Па так званай «справе Аўтуховіча», у якой фігуруе прозвішча баранавіцкага актывіста, 18 мая будуць судзіць 12 чалавек. Алена прызнаецца, што не чакае ад суда нічога добрага і разумее, што прысуд можа быць суровым.

— Уладзіміру перакваліфікавалі артыкул, і дзякуй богу: там не фігуруе смяротнае пакаранне. Але нічога добрага не будзе. Думаю, лёс усіх падсудных ужо вызначаны. Абвяшчэнне прысуду толькі фармальнасць, — адзначае Алена.

У суботу, 14 мая, з Уладзімірам бачылася яго адвакат, якая распавяла жонцы, што ён не губляе бадзёрасці духу, на здароўе не скардзіцца і з нагоды суда не перажывае. Уладзімір паведаміў адвакату, што ў яго зламалася мыліца, і папрасіў жонку прывезці яму новую.

— У бліжэйшы час буду спрабаваць датэлефанавацца да начальніка медчасці, удакладняць аб магчымасці перадачы мыліц — распавядае жонка актывіста. — Канверт з лістом звычайна даходзіць за два тыдні, аднак апошні ліст мне вярнулі назад, не прайшоў цэнзуру. У ім я даволі эмацыйна выказвалася з нагоды таго, што адбываецца ва Украіне і ў свеце ў цэлым.

Сама ж Алена ўжывую бачыла мужа ў жніўні 2021 года, хоць перадачы для яго ў Гродна возіць кожны тыдзень. Муж і жонка кантактуюць у асноўным праз лісты.

Нагадаем, інваліда II групы Уладзіміра Гундара затрымалі 30 снежня 2020 года. Яму прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса «Акт тэрарызму». У прапагандысцкіх фільмах, паказаных на дзяржканалах, паведамлялася, што ён кантактаваў з Мікалаем Аўтуховічам. У лютым 2021-га КДБ уключыў Аўтуховіча і яшчэ 16 чалавек у тэрарыстычны спіс, дзе было і прозвішча Гундара, аднак пазней абвінавачванні знялі, але выставілі адразу два іншыя артыкулы — стварэнне злачыннай арганізацыі (ч.2. 285 КК РБ) і захоп дзяржаўнай улады (ч. 2. 357 КК РБ).

Чытайце таксама:

«Справу Аўтуховіча» будуць разглядаць унутры гродзенскай турмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску браты забілі суседа, схавалі цела і спалілі доказы4

Як перажыць чэргі на мяжы? Што кажуць кіроўцы аўтобусаў і бывалыя пасажыры1

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»78

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць