Грамадства

Чым вядомы доктар Сайкоў, у чыю клініку наведаўся ДФР

«Падыміцеся над сваімі слабасцямі», — вядомы слоган з рэкламы доктара Сайкова, дзе абяцалі вылечыць алкагалізм, курэнне і пазбавіць ад лішняй вагі. У нулявыя дзякуючы ТБ Сайкоў стаў дзіка папулярным. Расказваем пра культавую персону заснавальніка «Нардзіна».

Фота тут і далей: сацсеткі Сайкова

Педыятр, які пайшоў у наркалогію

Сайкову 61 год, ён родам з Іркуцка. Сын ваеннага медыка. Адна з яго бабуль была «шаптухай» у Забайкаллі.

З шасці год Сайкоў жыве ў Мінску. У сталічным медінстытуце ён вучыўся на педыятра, але паралельна заціківіўся псіхіятрыяй, з якой і звязаў сваю кар'еру.

Сайкоў працаваў нарколагам па размеркаванні. А ў 1990-м стаў загадчыкам 1-га наркалагічнага аддзялення Гарадскога наркалагічнага дыспансера Мінска.

Ён разумеў, што без псіхіятрыі ў лячэнні алкагалізму дабіцца поспеху будзе складана. 

«Пацыенты, якія не хацелі лячыцца, лічылі так: нас труцяць. Хавалі таблеткі за шчаку, потым праз акно выплёўвалі. Прыходзіць вясна, сыходзіць снег, і вакол наркааддзялення быццам добры град выпаў — усё таблеткамі ўсеяна», — апісваў ёй сітуацыю ў інтэрв'ю.

Сайкоў — кандыдат медыцынскі навук. Свой метад лячэння ён заснаваў на падставе метаду эмацыйна-стрэсавай псіхатэрапіі народнага доктара СССР Даўжэнкі.

Па маладосці Сайкоў, дарэчы, цікавіўся гіпнозам. Навыкі трэніраваў на сваёй маці.

«Нардзін» і кадзіраванне ў сельсавеце

«Нардзін» Сайкоў адкрыў 19 год таму. За гэты час медцэнтр стаў адной з топавых прыватных клінік — з уласным фітнес-цэнтрам, аперацыйным аддзяленнем і гісталагічнай лабараторыяй.

Але ў біяграфіі доктара былі розныя гісторыі. У 2012 годзе, напрыклад, аршанская міліцыя з дапамогай Сайкова «добраахвотна-прымусова» кадзіравала людзей ад алкагалізму. Збіралі пітушчых з усяго сельсавета ў доме культуры і за невялікія грошы праводзілі сеансы.

«Чалавеку, які трапіў у сеткі алкагольнай залежнасці, абавязкова трэба дапамагчы, а часам нават і супраць яго волі», — каментавала гэта міліцыя.

Бамонд і барада

Доктар паспеў паспрабаваць сябе і на эстрадзе. Удзельнічаў у шоу «Дзве зоркі» на АНТ. І пасля стаў часткай сталічнага бамонду. Хадзіў на прыёмы, быў вядучым перадач, неаднаразова спяваў на тэлеканцэртах. Запісваў дуэты з беларускімі артыстамі і аўтарскія песні — адна з іх называлася «Закадзірую». 

З барадой Сайкоў ходзіць са студэнцтва. Толькі аднойчы згаліў яе.

«Калі я атрымліваў размеркаванне, мне намеснік міністра аховы здароўя не даў яго. Маўляў, ты хочаш быць урачом або лесарубам? Выйшаў, тэлефаную маці. Яна мне: «Сыночак, бараду можна і зноў адгадаваць, а размеркаванне раз у жыцці». Згаліў», — згадваў ён.

Жонка і сын — таксама медыкі

У вольны час доктар любіць хадзіць на паляванне.

«На паляванні мужчына праяўляе свой галоўны інстынкт — здабытчыка, рэалізуе там сваю брутальнасць», — разважаў Сайкоў.

На загарадным лецішчы ў Браславе ў яго свая гаспадарка — качкі, гусі, трусы (ён нават спрабаваў вывесці новы від).

Жонка вядомага доктара таксама працуе ў медыцыне — педыятрам. Яны разам вучыліся ў інстытуце. Па слядах бацькі пайшоў старэйшы сын Антон — стаў нарколагам. Працуе ў Гарадскім клінічным наркалагічным дыспансеры.

**

Вобшук у «Нардзіне» ўчора праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Была вынята дакументацыя. Праца медыкаў не спынялася.

Самога Сайкова разам з жонкай затрымалі на загарадным лецішчы, але пасля адпусцілі.

Раней улады спынілі працу медцэнтраў «Ладэ» і «Клініка А1».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць