Свет

Украіна будзе штомесяц атрымліваць ад МВФ па $5 мільярдаў

Міжнародны валютны фонд стварыў спецыяльны рахунак для дапамогі Украіне. Прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль заявіў, што МВФ і Сусветны банк пагадзіліся з тым, што краіне трэба 5 млрд даляраў штомесяц.

Як адзначыў Шмыгаль, ключавой мэтай паездкі ўкраінскай дэлегацыі ў ЗША была падтрымка Украіны ўзбраеннем і тэхналогіямі.

«Асноўныя мэты візіту дасягнутая. Нам удалося дамовіцца пра 4,8 млрд даляраў падтрымкі: і грантавай і крэдытнай», — сказаў ён.

«Таксама МВФ стварыў спецыяльны адміністрацыйны рахунак, праз які ўсе нашы партнёры будуць аказваць дапамогу. Мы гаворым пра 5 млрд даляраў штомесяц — неабходнасць такой сумы пацверджаная і МВФ, і Сусветным банкам.

Гэта сродкі, у якіх мае патрэбу бюджэт Украіны, каб выканаць усе нашы сацыяльныя і гуманітарныя абавязацельствы», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч19

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

Спецыялісты патлумачылі, наколькі небяспечныя масты і пуцеправоды, хібы якіх паказваюць у інтэрнэце2

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў5

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць