Грамадства

Выраслі цэны на праезд у электрычках і цягніках. Колькі каштуе даехаць

У Беларусі з 26 красавіка паднялі цэны на квіткі на цягнікі — гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній. 

Як змяніліся цэны на праезд у цягніках эканамкласа

Квіток на цягнік рэгіянальных ліній эканамкласа з Мінска ў Маладзечна цяпер каштуе 2,38 рубля (раней — 1,97 рубля), а са сталіцы ў Барысаў — 2,47 рубля (раней — 2,04 рубля).

Праезд у плацкартным вагоне цягніка міжрэгіянальных ліній эканамкласа з Мінска ў Гродна з 26 красавіка каштуе 15,87 рубля (раней — 13,23 рубля), а купэйным — 22,02 рубля (раней — 18,35 рубля).

На колькі падаражалі квіткі на цягнікі бізнэс-класа

Самы танны «квіток» на цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа з Мінска ў Полацк з 26 красавіка абыдзецца ў 14,95 рубля (ранейшая цана — 12,46 рубля).

Мінімальны кошт квітка са сталіцы ў Віцебск цягніком міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа цяпер складае ад 19,24 рубля (да павышэння — з 16,04 рубля), а самы высокі — 38,48 рубля (было — 32,08 рубля). На такі ж цягнік з Мінска ў Брэст квіток цяпер каштуе ад 21,23 да 42,45 рубля (раней — ад 17,68 да 35,36 рубля).

Паездка з Мінска ў Бабруйск на цягніку рэгіянальных ліній бізнэс-класа з 26 красавіка абыдзецца ў 8,8 рубля (раней — 7,33 рубля). Такім жа цягніком са сталіцы ў Оршу цяпер можна дабрацца за 10,76 рубля (раней — 8,97 рубля).

Білет з Мінска ў Барысаў на цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа цяпер каштуе ад 11,35 да 22,7 рубля (раней — ад 9,46 да 18,93 рубля).

Як выраслі цэны на гарадскія электрычкі

Квіток на цягнік гарадскіх ліній з Мінска ў Смалявічы з 26 красавіка каштуе 1,86 рубля (раней — 1,55 рубля). Гэтак жа змянілася і цана на «квіток» са сталіцы да Рудзенска, паведамляе Zerkalo.io.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай33

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»81

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай33

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць